Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміт у Прагу паедзе віцэ-прэм’ер Сямашка


Вартая даверу крыніца сярод арганізатараў саміту Ўсходняга партнэрства ў Празе 7 траўня паведаміла Радыё Свабода, што Менск вырашыў паслаць на саміт дэлегацыю пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэм’ера Ўладзіміра Сямашкі. Удзельнікам дэлегацыі будзе таксама міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў.

Прэсавы сакратар беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка не пацьвердзіў і не абверг гэтай інфармацыі. Склад дэлегацыі ў Прагу вызначаецца, паведамілі ў прэсавай службе МЗС.

Эўразьвяз паслаў агульныя запрашэньні на саміт для шасьці постсавецкіх краінаў-удзельніц "Усходняга партнэрства", пакідаючы справу пэрсанальнага складу дэлегацыяў на вырашэньне самім зацікаўленым краінам. У выпадку Беларусі Брусэль неаднаразова рабіў намёкі, што прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу быў бы вельмі нязручны для іншых удзельнікаў саміту.

Аднак пытаньне адносна прадстаўніцтва беларускай дэлегацыі для многіх эўрапейскіх чыноўнікаў па-ранейшаму застаецца непрадказальным. 27 красавіка, пасьля нарады міністраў МЗС Эўразьвязу, міністар замежных справаў Люксэмбургу Жан Асэльборн сказаў: "Прыедзе ці не прыедзе Лукашэнка ў Прагу, паверце мне, пра гэта ня ведае ніхто, пра гэта мы будзем ведаць толькі а 16-й гадзіне 7 траўня, а раней – не. У гэтым я перакананы”.


У.Мацкевіч: “Я б паслаў у Прагу Сідорскага”

Кароль: “Сямашка – найлепшае рашэньне”

Лёгкі: Прозьвішча кіраўніка дэлегацыі ў Прагу не называлі






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG