Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль: “Сямашка – найлепшае рашэньне”


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

Інфармацыю пра тое, што беларускую дэлегацыю на саміце Эўразьвязу 7 траўня ў Празе ўзначаліць першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, камэнтуе менскі палітоляг Аляксей Кароль.


“Думаю, што гэта яшчэ неканчатковае рашэньне, і могуць быць перамены. Але лічу, што ў той сытуацыі, якая склалася, лепш для Беларусі, каб паехаў менавіта Сямашка. Гэта б зьняло тыя лініі напружаньня і сутыкненьня меркаваньняў, якія характарызуюць адносіны заходняй грамадзкасьці, заходніх палітыкаў да прыезду на саміт А.Лукашэнкі. Мы ведаем, што не ўспрымаюць гэтага Нідэрлянды, было нэгатыўнае выказваньне прэзыдэнта Чэхіі Клаўса. Гэта небясьпечна скандалам, які мог бы адбіцца на сутнасьці Ўсходняга партнэрства і атмасфэры саміту. На гэты момант, я лічу, што гэта найлепшае з рашэньняў, якое магло б быць прынятае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG