Праграма візыту, як звычайна, не агучваецца. Высокі госьць быў прыняты старшынём Вярхоўнага суду Беларусі Валянцінам Сукалам, а таксама старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барысам Батурам. Як паведаміла іранскае агенцтва IRNA, таксама плянуецца сустрэча аяталы з Аляксандрам Лукашэнкам.
У размове з журналістамі Шахрудзі сказаў:
“Гэта паездка зьвязаная з падпісаньнем новых яркіх зьдзелак у судовым супрацоўніцтве паміж краінамі, а таксама з абмеркаваньнем эканамічнага і культурніцкага супрацоўніцтва. Мы падрыхтавалі гэты пакет і будзем весьці размову на аснове яго".
Махмуда Хашэмі Шахрудзі ў паездцы суправаджаюць больш за 60 целаахоўнікаў.
Тыдзень назад, як паведамляла газэта "Наша ніва", у Беларусі знаходзіўся яшчэ адзін высокі іранскі прадстаўнік Бакер Лярыджані – брат "шэрага кардынала" Алі Лярыджані, які вядомы ў Іране як аўтар выратавальнай ідэі іранскага рэжыму з дапамогай адраджэньня ядзернай праграмы.
Падобна да Лярыджані, Шахрудзі займае жорсткую пазыцыю ў пытаньні ядзернай праграмы. Ён цьвёрды прыхільнік неабходнасьці дасягненьня поўнага ядзернага цыклю любым коштам, усімі магчымымі палітычнымі і эканамічнымі сродкамі.
Сустракаючыся 29 красавіка са старшынём Савету Рэспублікі Барысам Батурам, Шахрудзі заклікаў Беларусь даць новае вызначэньне такім тэрмінам, як правы чалавека, свабода слова, расізм, дыскрымінацыя, тэрарызм і барацьба з тэрарызмам. Ён заявіў, што “заходнія гегеманісцкія краіны злоўжываюць гэтай тэрміналёгіяй і зрабілі зь яе інструмэнт для таго, каб дыктаваць іншым народам сваю волю ды інтарэсы”.
Трэба адзначыць, што Іран займае другое месца ў сьвеце пасьля Кітаю па колькасьці сьмяротных прысудаў. Так, летась у Іране пакаралі сьмерцю 228 чалавек. У краіне распаўсюджана публічнае пакараньне сьмерцю. Раней людзей даволі часта забівалі камянямі. На пачатку 2008 году Шахруды ўвёў забарону на публічнае забіваньне чалавека, за выключэньнем выпадкаў, якія ён сам у выпадку сацыяльнай справядлівасьці можа ўхваліць.
Апошнім часам іранская пэнітэнцыярная сыстэма на чале з Шахруды стала трапляе ў цэнтар міжнародных скандалаў, асабліва ў сувязі з журналістамі. Так, пару гадоў таму ў іранскай турме загінула канадзкая журналістка іранскага паходжаньня Захра Казэмі. З тыдзень таму прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з рэзкай крытыкай Тэгерану ў сувязі зь несправядлівым, на яго думку, пакараньнем амэрыканскай журналісткі Раксаны Сабэры, якой прысудзілі 8 гадоў турмы па абвінавачаньні ў шпіянажы.