Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэкцыя будаўніцтва АЭС сустракаецца з грамадзкасьцю


Такая сустрэча заплянавана астравецкімі ўладамі сёньня а 15-й гадзіне ў памяшканьні райвыканкама.


Са слоў актывістаў грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная – гэта злачынства”, Івана Крука й Мікалая Ўласевіча, ні ў Астраўцы, ні ў навакольных вёсках няма ніводнай аб’явы аб тым ўшто адбудзецца сустрэча грамадзкасьці з дырэкцыяй будаўніцтва АЭС.

Самі актывісты даведаліся аб гэтым, калі атрымалі адмову з райвыканкаму на правядзеньне сваёй сустрэчы з грамадзкасьцю па абмеркаваньню будаўніцтва АЭС, якую яны плянавалі правесьці ў мясцовым кінатэатры заўтра.

А ўжо ўчора, усе 6 актывістаў, хто падпісваўся пад заяўкай на правядзеньне акцыі, атрымалі папераджальныя лісты ад кіраўніка мясцовага РАУС, які нагадвае ім, што за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасьці.

Нагадаю, што яшчэ напачатку месяца актывісты грамадзянскай ініцыятывы накіравалі на адрас старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, Адміністрацыі прэзыдэнта скаргу, у якой гаворыцца пра тое, што Астравецкія ўлады ўжо неаднаразова парушалі іх канстытуцыйныя правы.

У прыватнасьці, яны нагадваюць аб неаднаразовай забароне правядзеньня пікетаў і сходаў грамадзян з тым, каб празрыста й усенародна абмеркаваць мэтазгоднасьць будаўніцтва АЭС у іх раёне. Дагэтуль ніякага адказу не атрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG