Пра ўзровень падрыхтоўкі зборнай Беларусі меркаваць досыць складана: у двух нядаўніх таварыскіх сустрэчах, якія папярэднічалі чэмпіянату, беларусы саступілі ня самым моцным нарвэжцам і выпакутавалі перамогу па булітах у французаў, якія таксама не ўваходзяць у сусьветную эліту. Аднак Беларуская фэдэрацыя хакею задачу на гэты чэмпіянат акрэсьліла дакладна: прымальным будзе як мінімум сёмы радок. Нагадаю, што год таму зборная Беларусі фінішавала дзявятай, што, тым ня меней, дазволіла без удзелу ў дадатковых турнірах трапіць на Алімпіяду 2010 году ў Ванкувэры. Праўда, у разьдзявальні беларускай дружыны ўсё часьцей чуюцца галасы пра тое, што прыйшоў час замахнуцца і на ўзнагароды.
Ці настолькі высокі ўзровень беларускага хакею, каб ставіць перад сабой такія амбітныя задачы? Колішні шматгадовы капітан зборнай Беларусі, а цяпер галоўны трэнэр хакейнага клюбу “Гомель” Аляксандар Андрыеўскі лічыць, што “заводзіць” сябе трэба – хоць бы для падтрымкі маральнага духу каманды. Іншая рэч, што рэаліі не заўсёды стасуюцца з плянамі:
“Я ня буду гаварыць пра ўзровень нашай зборнай – гэта няхай вырашаюць трэнэры. Але тое, што пляны трэбы ставіць амбітныя, лічу, правільна. То бок трэба заўсёды намагацца акрэсьліць перад сабой максымальную мэту і мэтанакіравана да яе рухацца. Бо калі ня ставіць такіх мэтаў, задавольвацца малым няправільна. Прынамсі, трэба старацца паказваць высокія вынікі, і калі раптам не атрымаецца зараз, то павінна атрымацца потым, можа, у наступным годзе”.
Варта нагадаць: пакуль што найвышэйшым дасягненьнем беларускай зборнай застаецца чацьвертае месца на Алімпійскіх гульнях 2002 году ў амэрыканскім Солт-Лэйк-Сіці. Беларусы здабылі яго тады дзякуючы сэнсацыйнай перамозе ў чвэрцьфінальным матчы над швэдамі. Шмат хто лічыць той посьпех збольшага выпадковасьцю, чым заканамернасьцю – маўляў, каб даць яшчэ разоў дзесяць сустрэчу перагуляць, наўрад ці швэды хоць у адной саступілі б.
Аднак у хакейнай фэдэрацыі, якой кіруе экс-міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, да сёлетняга чэмпіянату падыходзяць з аптымізмам. Рашучасьці перадусім дадае вяртаньне на трэнэрскую лаву канадзкага спэцыяліста Глена Гэнлана, які колісь ужо працаваў са зборнай Беларусі і вывеў яе на шостае месца на чэмпіянаце сьвету 2006 году.
Праўда, у гэтым сэнсе спартовы аглядальнік праграмы “Аб’ектыў” на тэлеканале “Белсат” Аляксандар Пуціла лічыць, што ад хакеістаў патрабуюць немагчымага. Да таго ж, на яго думку, падрыхтоўка да сусьветнага першынства калі чым і адметная, дык сваёй бессыстэмнасьцю:
“Што да віду спорту №1 у Беларусі, то не зусім мне падабаецца стыль працы, не зусім я разумею кіраўніка Беларускай фэдэрацыі хакею Ўладзімера Навумава, які кіруе хакеем неяк мітусьліва, бессыстэмна. То аднаго трэнэра прызначаць, то іншага. Бачым, што толькі за некалькі месяцаў да чэмпіянату сьвету рыхтаваць нацыянальную зборную пачаў Глен Гэнлан. Але думаю, што, на пачатку сэзону апёкшыся з заакіянскім спэцыялістам, які трэнаваў менскае “Дынама”, Навумаў апячэцца і на сусьветным першынстве. Пастаўлена задача заняць сёмае месца, хоць найлепшым вынікам у таго ж Гэнлана быў шосты радок. Але ня думаю, што Гэнлан – той спэцыяліст, які сапраўды здольны ўзьняць беларускую зборную. І па-ранейшаму не разумею, чаму ў нас такі ўпарты позірк на канадзкіх спэцыялістаў, тым больш такога невысокага ўзроўню”.
Аднак існуе і іншае меркаваньне: у Швайцарыю зборная Беларусі прыехала ў аптымальным складзе. Пэўны досьвед атрымалі гульцы, якія ў складзе менскага “Дынама” хоць і ня вельмі ўдала выступалі, але ж набраліся досьведу ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе. Свой унёсак у агульную справу мае зрабіць адзін з самых карысных гульцоў канадзкага “Таронта” Міхаіл Грабоўскі і самы дасьведчаны з беларускіх “энхаэлаўцаў” – гулец “Каларада” Руслан Салей. Таксама трэнэрскі штаб спадзяецца на ўзмацненьне каманды братамі Касьціцынымі – сёньня ўначы “Манрэаль”, за які яны выступаюць, саступіў “Бостану” і выбыў з барацьбы за Кубак Стэнлі.