Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Далікатная місія Шварцэнбэрга


Міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг і міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў
Міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг і міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў
Міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг прыбыў з двухдзённым візытам у Менск, каб сустрэцца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, двойчы – з кіраўніком беларускага МЗС Сяргеем Мартынавым, а таксама зь лідэрамі беларускай апазыцыі”, – пацьвердзіла ў размове з чэскімі журналістамі прэсавая сакратарка Шварцэнбэрга Зузана Оплеталава.

Як падае інтэрнэт-выданьне аktualne.сz, у Менск чэскі дыплямат прыбыў у якасьці кіраўніка Рады міністраў замежных справаў ЭЗ.

Гэты візыт адбываецца празь некалькі дзён пасьля ягонай аўдыенцыі ў папы рымскага ў Ватыкане і амаль адразу пасьля сустрэчы ў Празе з кіраўніком замежнапалітычнага ведамства Румыніі. Аднак, як падкрэсьлівае выданьне, у Менску Шварцэнбэрга чакае, бадай, адна з самых далікатных місіяў яго дыпляматычнай кар’еры.

Выданьне піша, што да сваёй паездкі ў Менск чэскі дыплямат рыхтаваўся доўгі час, улічваючы новыя падыходы Эўразьвязу ў беларускай палітыцы.

Адзін з галоўных момантаў перамоваў у Менску – гэта ўдзел Беларусі ў праграме ЭЗ “Усходняе партнэрства”, якая будзе афіцыйна прэзэнтаваная на травеньскім саміце ў Празе.

Падобна, як і ў лістападзе 2002 году, калі ў чэскай сталіцы праходзіў саміт НАТО, цяпер у Празе таксама актыўна абмяркоўваюць магчымы прыезд на сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі. Апошнім часам на адрас чэскага кіраўніцтва, як і пяць гадоў таму, прыйшло шмат лістоў пратэсту, падпісаных вядомымі праваабаронцамі.

Як піша выданьне, Лукашэнка, хутчэй за ўсё, у Прагу не паедзе. Мяркуецца, што замест яго Беларусь на саміце будзе прадстаўляць кіраўнік беларускага ўраду. Такі варыянт, паводле aktualne.cz, дазволіць “захаваць твар усім бакам”.

Што да сустрэчы Шварцэнбэрга зь беларускай апазыцыяй, то, паводле аглядальнікаў, яна можа быць няпростай. Ня выключана, што ў апазыцыйных палітыкаў склалася ўражаньне, што цяпер “арпазыцыя проста выкінутая за борт” інтарэсаў Эўразьвязу.

Выданьне таксама паведамляе пра ўчорашнюю акцыю апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі ў Менску і пра разгон яе міліцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG