Паводле ініцыятара кампаніі Паўла Варашылава, у беларускім грамадзтве ўсё больш моладзі становіцца ахвярамі алькаголю і тытуню:
"Часта на вуліцах гораду бачыш 14-16-гадовых юнакоў з бутэлькаю піва ці гарэлкі ў руках і цыгарэтаю ў зубах. Гэтыя дзеці з маладога ўзросту губляюць здароўе, дэградуюць. І, на жаль, старэйшыя падштурхоўваюць іх да гэтага, незаконна прадаючы алькаголь і тытунь. У адной з магілёўскіх школ мы правялі анкетаваньне, мэтаю якога было выявіць месцы, дзе часьцей за ўсё прадаюць непаўналетнім алькаголь і тытунь. Пазьней ў гэтых крамах будзе праведзена акцыя "кантрольная закупка”.
Кампанія супраць продажу непаўналетнім алькагольных і тытунёвых выбараў будзе доўжыцца месяц. За гэты час маладафронтаўцы зьбіраюцца арганізаваць шэраг пікетаў і акцый. У сераду прайшла першая акцыя – магілёўскія маладафронтаўцы раздавалі мінакам інфармацыйныя ўлёткі.