Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвер у Менск прыбудзе міністар Шварцэнбэрг


Пасьлязаўтра, 16 красавіка, у Менск мае прыбыць міністар замежных справаў Чэхіі – краіны, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе, – з мэтай абмеркаваньня праекту “Ўсходняе партнэрства”.

Паведамляецца, што гэта першы візыт у Беларусь кіраўніка чэскага МЗС.

Раней Карэл Шварцэнбэрг заявіў, што кіраўнікі МЗС краінаў Эўразьвязу абмеркавалі паміж сабой удзел Беларусі ў рамках гэтай праграмы, афіцыйны старт якой будзе абвешчаны на травеньскім саміце ў Празе. Пакуль яшчэ застаецца няясным, ці будзе запрошаны на гэтую сустрэчу кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Як вядома, чэская дыпляматыя ў доўгатэрміновай пэрспэктыве аказвае падтрымку беларускай апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG