Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка: “Беларусь не вядзе перамоваў супраць Расеі”



Паводле яго, ведучы перамовы з Захадам, “Беларусь ніколі не вядзе перамоваў супраць Расеі”. "Гэта нам не выгадна, гэта шкодна з любой пазыцыі. Чаму мы павінны адмаўляцца ад Расеі? З любога пункту гледжаньня мы не зьбіраемся адмаўляцца ад дасягнутага на расейскім напрамку, а наадварот, мы будзем нарошчваць намаганьні адносна Расеі, што мы і робім: у эканоміцы, зьнешняй палітыцы і гэтак далей".

Паводле яго, калі расейскі бок наконт гэтага выказвае заклапочанасьць, то ім неабходна больш уважліва вывучыць дакумэнты па Ўсходнім партнэрстве.

Як адзначыў Лукашэнка на Эўразьвяз прыпадае амаль палавіна зьнешняга гандлю Беларусі -- столькі ж , колькі і на РФ. "Мы што, павінны гэта ігнараваць? Не, -- заўважыў ён. -- Мы павінны падтрымліваць добрыя адносіны з Эўропай, а без палітычнага дыялёгу і дыпляматыі не можа быць такога тавараабароту".

Ведучы дыялёг па праграме Ўсходняга партнэрства, Беларусь прапануе, каб у праектах гэтай ініцыятывы прымала ўдзел і Расейская Фэдэрацыя. "Што такое Ўсходняе партнэрства? Гэта ня нейкі пакт, накіраваны супраць некага. Каго гэта можа насьцярожваць?", -- падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.

"Калі сёньня лічаць, што мы адвярнуліся ад Расіі і пайшлі ўрачыстым маршам у іншым напрамку, то гэта поўнае глупства: ніхто такіх мэтаў не ставіць", -- заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG