Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступны Дзень блогера — на Дзень Перамогі


Завяршыўся красавіцкі Дзень блогера. Чакаем вашых парадаў, каго з блогераў запрасіць на нашыя наступныя віртуальныя акцыі!

Да ўдзелу ў красавіцкім “Суботніку блогераў” мы запрашалі аўтараў з улікам парадаў нашых чытачоў і ўдзельнікаў папярэдніх Дзён блогера.

Цягам красавіцкай акцыі для нашых чытачоў пісалі народжаны ў Усурыйску дасьледчык беларускай ідэнтычнасьці head-of-babulka, онталягічны партызан budimir, фотамастак і філёзаф eugenebuzuk, былы нелегальны імігрант, чыноўнік, кандыдат у дэпутаты і прадпрымальнік agafon-bel, фінансавы журналіст з Масквы czalex, мастак, паэт, празаік, кінасцэнарыст ul-sciapan, стваральніца Цэнтру гендэрных дасьледаваньняў pigbig, менскі палітычны журналіст paulyuk.

У трэці Дзень блогера чытачы сайту “Свабоды” змаглі паспрачацца наконт унікальнай беларускай талерантнасьці і “партызанскасьці”, праяваў рабства ў суботніках і даходаў ад продажы ўласнай свабоды, аб адносінах Беларусі і Расеі ды абыякавага стаўленьня беларусаў да ўласных посьпехаў, высьвятлялі, што выклікае “мэханічную салідарнасьць” грамадзтва і чым адрозьніваюцца журналісты ад блогераў. Хто не хацеў чытаць — мог паглядзець падборку эратычных здымкаў гарадзенскага фотаблогера, зробленых у “глямурным” фармаце, але з захаваньнем прыродных беларускіх твараў.

Цягам наступнага тыдня ўсе восем удзельнікаў Дня блогера будуць гасьцямі нашага радыёэфіру, прымуць удзел у перадачах Начной свабоды, іх творы пачуюць і тыя, хто не карыстаецца інтэрнэтам.

Наступны Дзень блогера мы плянуем на 9 траўня. Чакаем вашых прапановаў — пішыце ў камэнтарах да гэтага артыкулу — каго і чаму вы хацелі б бачыць сярод наступных удзельнікаў Дня блогера.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG