Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанскі міністар у Менску


Мігель Марацінас
Мігель Марацінас

У Менск 29 сакавіка прыбыў міністар замежных спраў і супрацы Каралеўства Гішпанія Мігель Марацінас.


На 30 сакавіка ў яго заплянаваныя перамовы зь беларускім калегам - Сяргеем Мартынавым, паведамляе БелаПАН.

Аб канкрэтнай мэце візыту не паведамляецца. МЗС праінфармавала, што на парадку дня стаіць абмеркаваньне двухбаковых стасункаў уключна з палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай праблематыкай. Улічваючы цяперашняе старшынства Гішпаніі ў Камітэце міністраў Рады Эўропы, будуць таксама разгледжаныя пытаньні ўзаемадачыненьняў Беларусі і з гэтай арганізацыяй.

Дыпляматычыя зносіны Беларусі і Гішпаніі ўсталяваныя 13 лютага 1992 году, таваразварот за мінулы год склаў 219 мільёнаў даляраў, у асноўным за кошт імпарту ў Беларусь гішпанскіх тавараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG