“Сэрца перасаджанае 55-гадоваму мужчыну. Ён пакутаваў на цяжкую хваробу”, - паведаміў Інтэрфаксу дырэктар Навукова-практычнага цэнтру “Кардыялёгія” Аляксандар Мрочак. Ён дадаў, што пацыент пачувае сябе добра.
Першую ў Беларусі апэрацыю па перасадцы сэрца правялі 11 лютага. Тады сэрца перасадзілі 36-гадовай жыхарцы Беларусі.