Тыдзень таму, у ноч з 11 на 12 лютага, у 4-м клінічным шпіталі Менску была зроблена першая ў краіне апэрацыя па трансплянтацыі сэрца. З гэтага дня пачалося новае жыцьцё 36-гадовай маці дваіх дзяцей, якая пакутавала на несумяшчальную з жыцьцём хваробу міякарду.
Сёньня, на другім тыдні свайго новага жыцьця, пацыентка, імя якой трымаецца ў сакрэце, знаходзіцца пад наглядам лекараў у асобным боксе цэнтру “Кардыялёгія”, што на базе 4-й бальніцы. Яе перавялі сюды з рэанімацыі, хоць напачатку плянавалася, што ў рэанімацыйным аддзяленьні пацыентка прабудзе 10-15 дзён, як патрабуюць адпаведныя міжнародныя мэдычныя пратаколы.
Паводле кіраўніцтва цэнтру, перавод у бокс зьвязаны з эпідэміяй грыпу, якая ахапіла Беларусь. Бо для падобных пацыентаў небясьпечная ўсялякая, нават самая банальная інфэкцыя.
Як заявіў журналістам кіраўнік цэнтру Аляксандар Мрочак, “стан пацыенткі застаецца стабільным і адпавядае складанасьці перанесенай апэрацыі. Яна можа сядзець, рухацца, размаўляе, аднак хадзіць ёй пакуль не дазволена”.
У выпадку пасьпяховага разьвіцьця падзеяў жанчына пасьля лекаваньня ў “чацьвёрцы” пройдзе мэдычную рэабілітацыю ў цэнтры ў Аксакаўшчыне.
Унікальную апэрацыю і постапэрацыйнае лекаваньне хворай, зразумела, абмяркоўваюць і іншыя лекары “чацьвёркі”.
Свае меркаваньні і прагнозы яны пагадзіліся даць на ананімнай аснове.
Кардыяхірург: “Для нашай кардыяхірургіі — гэта вялікі прарыў.
Зразумела, пакуль рана параўноўваць нашу працу з працай тых жа нямецкіх калегаў. У Нямеччыне такія апэрацыі робяцца тысячамі, а ў нас толькі першая. Параўноўваць можна будзе толькі пасьля таго, як такіх апэрацыяў у нас будзе зроблена сама меней 10. Пакуль можна казаць, што, дзякуй Богу, першая апэрацыя прайшла пасьпяхова, пакуль гэты чалавек жыве, адносна някепска адчувае сябе.Вельмі пашчасьціла з донарам. Гэта малады 26-гадовы чалавек, у якога была дыягнаставаная сьмерць мозгу, аднак паказчыкі сэрца былі даволі добрыя. Так што шанцы ў пацыенткі дастаткова высокія“.
Катэдральны супрацоўнік, доктар мэдычных навук, кардыёляг-кансультант перакананы, што ўсё павінна быць някепска:
“Усё павінна быць някепска. Усё ж жанчына маладая — 36 гадоў. Таксама сэрца прыжываецца някепска. Адтаргненьне характэрнае для яго менш, чым для іншых органаў. Дый усе неабходныя прэпараты ёсьць. Усё пойдзе як мае быць, бо ёсьць вялікая ўвага кіраўніцтва краіны. Да таго ж людзі, якія рабілі гэтую перасадку, вельмі амбітныя — Астроўскі, Янушка… За такімі хворымі будуць надзвычай пільнаваць. Пытаньне гонару, і, скажам так, свабоды”.
Вось такія першыя прагнозы спэцыялістаў. Трэба дадаць, што пасьля Расеі і Літвы Беларусь стала трэцяй краінай на постсавецкай прасторы, дзе зьдзейсьнена перасадка сэрца. Стажыроўкі беларускіх кардыяхірургаў ды іншых спэцыялістаў, якія ўваходзяць у брыгаду кардыятрансплянтолягаў, праходзілі ў клініках Бэрліну, Прагі, Вільні. Тут на сёньняшні дзень больш пасьпяховыя паказчыкі, чым у Маскве. Так, леташнія вынікі пяці першых перасадак сэрца ў Бакулеўскім інстытуце былі летальнымі. Спэцыялісты зьвязваюць гэта з моцнай і працяглай кампаніяй супраць трансплянтолягаў, якая надоўга прыпыніла апэрацыі па перасадцы.
У ноч з 11 на 12 лютага ў менскай “чацьвёрцы” прысутнічалі віленскія кардыяхірургі. Яны былі гатовыя ў гэтак званым экстрэмальным выпадку прыйсьці на дапамогу беларускім калегам. Аднак беларуская брыгада, у якую ўваходзяць больш за 30 спэцыялістаў, выканала ўсё самастойна.
Трэба адзначыць, што брыгада кардыятрансплянтолягаў складаецца зь некалькіх груп.
Першая — кардыёлягі ды анэстэзіёлягі — займаецца дыягностыкай донарскага сэрца. Яна працуе непасрэдна на месцы, дзе зафіксаваная сьмерць мозгу донара. Гэта тры менскія шпіталі — хуткай дапамогі, “пяцёрка” і “чацьвёрка”. На сёньняшні дзень узяць донарскае сэрца зь іншага шпіталя, акрамя названых, немагчыма. У Беларусі няма адмысловых верталётаў, а на машыне донарскі орган трэба будзе везьці некалькі гадзінаў. Аптымальны ж час для перасадкі донарскага сэрца, адрозна ад пячонкі ды нырак, — 2 гадзіны пасьля забраньня. Паводле ўсясьветнай статыстыкі, пры перавышэньні гэтага часу вынікі апэрацыяў значна горшыя
Другая група складаецца дзесьці зь пяці чалавек і непасрэдна забірае орган. Потым ужо разам з ДАІ дастаўляе донарскі орган у 4-ы шпіталь. Там сэрца чакае ў апэрацыйнай брыгада кардыяхірургаў і, зразумела, пацыент, які ляжыць на апэрацыйным стале з падключаным апаратам штучнага дыханьня. У сваю чаргу, падрыхтоўкай рэцыпіента для перасадкі займалася яшчэ адна брыгада прыкладна з 10-15 чалавек — кардыёлягі, анэстэзіёлягі, імунолягі. Цяпер жа настаў этап постапэрацыйнага вядзеньня хворай. Тут працуюць кардыёлягі, імунолягі, іншыя спэцыялісты.
На дзесяць першых апэрацыяў выдзелена зь бюджэту 1,5 мільёна даляраў, то бок па 150 тысяч на адну перасадку. Аднак, мяркуюць спэцыялісты, зь цягам часу сабекошт апэрацыяў зробіцца таньнейшым. Бо ў пачатковую суму закладзены кошт абсталяваньня шматразовага дзеяньня. Гэта і вельмі дарагія маніторы, адмысловыя кантэйнэры для транспартаваньня сэрца, спэцыяльныя апараты для канстатацыі сьмерці мозгу. У далейшым кошт апэрацыі можа зьнізіцца да 100 тысяч даляраў. Афіцыйна заяўлена, што падобныя апэрацыі для беларускіх грамадзянаў будуць бясплатныя.
Цяпер у чарзе па донарскае сэрца стаяць дзясяткі беларусаў.
Сёньня, на другім тыдні свайго новага жыцьця, пацыентка, імя якой трымаецца ў сакрэце, знаходзіцца пад наглядам лекараў у асобным боксе цэнтру “Кардыялёгія”, што на базе 4-й бальніцы. Яе перавялі сюды з рэанімацыі, хоць напачатку плянавалася, што ў рэанімацыйным аддзяленьні пацыентка прабудзе 10-15 дзён, як патрабуюць адпаведныя міжнародныя мэдычныя пратаколы.
Паводле кіраўніцтва цэнтру, перавод у бокс зьвязаны з эпідэміяй грыпу, якая ахапіла Беларусь. Бо для падобных пацыентаў небясьпечная ўсялякая, нават самая банальная інфэкцыя.
Стан пацыенткі застаецца стабільным і адпавядае складанасьці перанесенай апэрацыі.
У выпадку пасьпяховага разьвіцьця падзеяў жанчына пасьля лекаваньня ў “чацьвёрцы” пройдзе мэдычную рэабілітацыю ў цэнтры ў Аксакаўшчыне.
Унікальную апэрацыю і постапэрацыйнае лекаваньне хворай, зразумела, абмяркоўваюць і іншыя лекары “чацьвёркі”.
Свае меркаваньні і прагнозы яны пагадзіліся даць на ананімнай аснове.
Кардыяхірург: “Для нашай кардыяхірургіі — гэта вялікі прарыў.
Зразумела, пакуль рана параўноўваць нашу працу з працай тых жа нямецкіх калегаў. У Нямеччыне такія апэрацыі робяцца тысячамі, а ў нас толькі першая. Параўноўваць можна будзе толькі пасьля таго, як такіх апэрацыяў у нас будзе зроблена сама меней 10. Пакуль можна казаць, што, дзякуй Богу, першая апэрацыя прайшла пасьпяхова, пакуль гэты чалавек жыве, адносна някепска адчувае сябе.
Вельмі пашчасьціла з донарам. Гэта малады 26-гадовы чалавек, у якога была дыягнаставаная сьмерць мозгу, аднак паказчыкі сэрца былі даволі добрыя.
Катэдральны супрацоўнік, доктар мэдычных навук, кардыёляг-кансультант перакананы, што ўсё павінна быць някепска:
“Усё павінна быць някепска. Усё ж жанчына маладая — 36 гадоў. Таксама сэрца прыжываецца някепска. Адтаргненьне характэрнае для яго менш, чым для іншых органаў. Дый усе неабходныя прэпараты ёсьць. Усё пойдзе як мае быць, бо ёсьць вялікая ўвага кіраўніцтва краіны. Да таго ж людзі, якія рабілі гэтую перасадку, вельмі амбітныя — Астроўскі, Янушка… За такімі хворымі будуць надзвычай пільнаваць. Пытаньне гонару, і, скажам так, свабоды”.
Вось такія першыя прагнозы спэцыялістаў. Трэба дадаць, што пасьля Расеі і Літвы Беларусь стала трэцяй краінай на постсавецкай прасторы, дзе зьдзейсьнена перасадка сэрца. Стажыроўкі беларускіх кардыяхірургаў ды іншых спэцыялістаў, якія ўваходзяць у брыгаду кардыятрансплянтолягаў, праходзілі ў клініках Бэрліну, Прагі, Вільні. Тут на сёньняшні дзень больш пасьпяховыя паказчыкі, чым у Маскве. Так, леташнія вынікі пяці першых перасадак сэрца ў Бакулеўскім інстытуце былі летальнымі. Спэцыялісты зьвязваюць гэта з моцнай і працяглай кампаніяй супраць трансплянтолягаў, якая надоўга прыпыніла апэрацыі па перасадцы.
У ноч з 11 на 12 лютага ў менскай “чацьвёрцы” прысутнічалі віленскія кардыяхірургі. Яны былі гатовыя ў гэтак званым экстрэмальным выпадку прыйсьці на дапамогу беларускім калегам. Аднак беларуская брыгада, у якую ўваходзяць больш за 30 спэцыялістаў, выканала ўсё самастойна.
Трэба адзначыць, што брыгада кардыятрансплянтолягаў складаецца зь некалькіх груп.
Першая — кардыёлягі ды анэстэзіёлягі — займаецца дыягностыкай донарскага сэрца. Яна працуе непасрэдна на месцы, дзе зафіксаваная сьмерць мозгу донара. Гэта тры менскія шпіталі — хуткай дапамогі, “пяцёрка” і “чацьвёрка”. На сёньняшні дзень узяць донарскае сэрца зь іншага шпіталя, акрамя названых, немагчыма. У Беларусі няма адмысловых верталётаў, а на машыне донарскі орган трэба будзе везьці некалькі гадзінаў. Аптымальны ж час для перасадкі донарскага сэрца, адрозна ад пячонкі ды нырак, — 2 гадзіны пасьля забраньня. Паводле ўсясьветнай статыстыкі, пры перавышэньні гэтага часу вынікі апэрацыяў значна горшыя
Афіцыйна заяўлена, што падобныя апэрацыі для беларускіх грамадзянаў будуць бясплатныя.