Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні і ператрусы напярэдадні


Сёньня ў Менску супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў дзьве кватэры, дзе знаходзіліся маладафронтаўцы.

Першы ператрус адбыўся ў кватэры, якую арандуе Дзяніс Карноў. Разам зь ім быў Вадзім Ханяўка. Хлопцы сказалі, што на лядоўні ляжалі сто эўра. Пасьля ператрусу міліцыянты сышлі, яны нічога не забралі, але прапалі гэтыя грошы. Актывісты абвінавачваюць міліцыянтаў, бо мінулым разам, калі адбываўся ператрус, міліцыянты забралі 200 даляраў, якія хлопцы падрыхтавалі на аплату кватэры.

Другі ператрус адбыўся ў кватэры, якую арэндуе Валер Мацкевіч. Міліцыянты праверылі ўсе рэчы, але ў кватэры не было ні расьцяжак, ні сьцягоў, і яны сышлі.

У абодвух выпадках міліцыянты паведамілі, што ім паступілі званкі ў дзяжурную частку, што ў кватэрах адбываецца бойка.

***

За фота нацыянальнага сьцягу – арышт і штраф


У Гомелі судом Цэнтральнага раёну пакараныя двое актывістаў партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.

***

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на чыгуначным вакзале ў Менску грамадзянаў Расеі - лідэра арганізацыі “Оборона” Алега Казлоўскага і двух актывістаў Аляксандра Савельева і Максіма Тарлыкова.

Затрыманых абвінавацілі "ва ўчыненьні хуліганства". Іх трымалі некалькі гадзінаў у Ленінскім РУУС, а потым прымусілі сесьці ў цягнік і накіравацца назад у Маскву. Актывісты меліся ўзяць удзел у сёньняшняй акцыі.

***

Сёньня ад 10.30 ў Салігорскім РАУС ўтрымліваецца актывіст ствараемай грамадзкай кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандар Цацура. Карэспандэнту “Свабоды” удалося пагутарыць з затрыманым па тэлефоне.

Са словаў суразмоўцы, ён плянаваў сёньня ўдзельнічаць у сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску:

“Раніцай мяне загадзя папярэдзілі, што на выезьдзе з горада каравуліць міліцыя. Таму я накіраваўся ў аб’езд. Аднак праз некаторы час заўважыў пагоню. Міліцыянты перасьледавалі на службовым аўтамабілі і загадалі спыніцца”.

У 2007 годзе Аляксандар Цацура быў арыштаваны на 10 сутак за ўдзел акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. 13 лютага 2008 году пасьля адбыцьця 5-суткавага арышту за збор подпісаў пад зваротам да мясцовай улады з заклікам паспрыяць адмене прэзідэнцкага ўказу № 760 Аляксандр Цацура быў выкліканы ў cалігорскую дзяржаўтаінспекцыю. Міліцыянты прад’явілі яму афіцыйную пастанову аб пазбаўленьні вадзіцельскіх правоў на два гады і выплаце штрафу ў памеры 350 тысяч рублёў.

***

Сёньня раніцай у Гомелі міліцыянты затрымалі актывістаў партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Кастуся Жукоўскага і Сяргея Трыфанава.

Як паведамляе БелаПАН, маладых людзей даставілі ў пастарунак Цэнтральнага раёна Гомелю, іх вінавацяць у парушэньні грамадзкага парадку. Сёньня ж, у выпадку складаньня на затрыманых адміністрацыйных пратаколаў, можа адбыцца іх разгляд у судзе Цэнтральнага раёна.

Нагадаем, што 25 сакавіка, у Дзень Волі, у Гомелі, як і ў шэрагу іншых гарадоў Беларусі, плянуюцца акцыі апазыцыі.

***


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўначы трох актывістаў “Моладзі БНФ” з Баранавічаў.

Хлопцы мелі пры сабе 15 вудаў і яшчэ больш бел-чырвона-белых сьцягоў, а таксама накідкі з надпісам “Моладзь БНФ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG