“Кіроўцы, уладальнікі кампаніяў, якія займаюцца грузаперавозкамі, прастойваюць. Затрымліваюцца плацяжы. Арганізацыям у час не паступаюць грашовыя сродкі — адпаведна, яны з намі з затрымкай разьлічваюцца. Мы адгружаем сёньня й цяпер, а грошы атрымліваем толькі праз пэўны час. З адтэрміноўкай працуем. Па факце перадаплаты дужа цяжка цяпер працаваць”, — тлумачыць сытуацыю гандляр аўтазапчасткамі да расейскай аўтатэхнікі.
Каб выжыць, даводзіцца зьніжаць цэны, кажа суразмоўца.
“Цяпер няма сэнсу цэны ўздымаць. Калі цэны пачнеш уздымаць, то наагул можаш бяз працы застацца”.
Попыт на аўтазапчасткі ўпаў, бо пакупніцкая здольнасьць насельніцтва зьменшылася, цьвердзіць гандляр запчасткамі да эўрапейскіх марак машын:
“Адпаведна, чалавек ужо глядзіць, што яму лепей купіць — запчасткі да аўтамабіля ці нейкую рэч для сябе або свайго дзіцяці, і, канечне, выбірае другое. Калі тэндэнцыя падзеньня заробку будзе назірацца й далей, то, адпаведна, будзе назірацца падзеньне коштаў на запчасткі. Аднак падзеньне кошту на іх мае свае межы”.
Што да пэрспэктыў рынку аўтазапчастак у Магілёве, то, паводле суразмоўцаў, яны ня пэўныя. Ня выключана, што некаторыя крамы, асабліва ў цэнтры гораду, вымушаныя будуць зачыніцца, бо арэндная плата за гандлёвыя плошчы ў іх надта высокая.
Паводле беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, ёмістасьць рынку аўтазапчастак у Беларусі складае прыкладна 254 мільёны даляраў. Каля 80 працэнтаў прыпадае на ценевы абарот. У асацыяцыі цьвердзяць, што гэта вынік цяперашніх падыходаў да цэнаўтварэньня. Гаворыць супрацоўніца асацыяцыі:
“У імпартэра можа быць свая сетка ўласная, ужо беларуская. І калі ён прадае ім свае запчасткі, яны ўжо ня маюць права рабіць нацэнку. Такім чынам, яны абслугоўваюць аўтамабілі, аднак ад гэтага нічога ня маюць. І гэта маразм”.