Багатым на падзеі ды сустрэчы выдаўся мінулы месяц для мастака Аляксея Марачкіна. Адразу дзьве выставы зладзіў ён у Вашынгтоне ды Нью-Ёрку. Вашынгтонская мела красамоўную назву “Мастацтва супраць дыктатуры” і была калектыўнай, а пэрсанальная адбылася ў асяродку беларускай дыяспары ў Нью-Ёрку. Па вяртаньні на радзіму мастак завітаў у “Вольную студыю”.
Міхась Скобла: “Спадар Аляксей, дзьве выставы цягам месяцу за мяжой — гэта ўражвае. Дзе яны адбываліся і які мелі розгалас?”
Аляксей Марачкін: “Розгалас гэтыя выставы мелі даволі вялікі. Нагадаю, што ў мінулым годзе «Мастацтва супраць дыктатуры», праўда, у скарочаным варыянце, выстаўлялася ў парлямэнце Эстоніі. А вашынгтонская выстава адбылася ў будынку фонду Маршала, там, дарэчы, быў офіс кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Маккейна. На выставе было прадстаўлена шмат твораў: і маіх, і Міколы Купавы, і Генадзя Драздова, і Алеся ды Юліі Шатэрнікаў. А другая выстава, мая пэрсанальная, адбылася ў Нью-Ёрку, у царкве сьвятога Кірылы Тураўскага”.
Скобла: “Як сьведчыць гісторыя, дыктатуры падаюць у выніку вайсковых пераваротаў, народных паўстаньняў ці — сьмерці дыктатара. А наколькі дзейсным спосабам змаганьня супраць дыктатуры ёсьць мастацтва?”
Марачкін: “Мастацтва — гэта магутная зброя. Таму кожны дыктатар зь ім змагаецца. Памятаеце праграму «Лялькі» Віктара Шэндэровіча на НТВ? А вазьміце фільмы Юрыя Хашчавацкага, згадайце «Вольны тэатар» Валерыя Мазынскага. Якраз зь імі і змагалася ўлада. Прэсінг зь яе боку ідзе ішоў на гэтых творцаў. Значыць, мастацтва ўяўляе небясьпеку для ўлады, калі ўлада, дыктатар яго баяцца.Усякімі спосабамі, любымі мэтадамі прыціскаюць творцу, не даюць магчымасьці выказацца на ўсю моц”.
Скобла: “Вось існаваў тэатар «Вольная сцэна Мазынскага», ішлі там сапраўды вартасныя спэктаклі. Але ж ад аплядысмэнтаў сотні-другой гледачоў трон не пахісьнецца. Гэта я да таго, што ўладу, за якую аберуч трымаецца кожны дыктатар, мастацтва ў яго не адбярэ”.
Марачкін: “Гэта так здаецца, а насамрэч — пахісьнецца. Возьмем, напрыклад, гісторыю эўрапейскіх каралёў, таго самага цара расейскага. Заўсёды побач быў блазан, які мог гаварыць праўду. А ў нас, у варыянце Беларусі, дыктатар нават блазна не дапускае блазна гаварыць праўду, не дапускае творцу, таму што ён адчувае: трон пахісьнецца, бо сьмех, іронія — гэта магутная зброя. Калі я стварыў карціну «Расейская частушка», то яе не прымалі на выставы, я меў непрыемнасьці з боку чыноўнікаў, таму што на карціне — яўныя асацыяцыі з тым, што робіцца ў Беларусі сёньня. Дарэчы, гэтая карціна была і на выставе ў Вашынгтоне. І дыпляматы, а іх там было больш за дзясятак, у тым ліку Дэйвід Суорц, гаварылі мне пра тое, што карціна працягвае гучаць надзённа. Бо якраз тады начальнік Беларусі заключыў дамову, пагадненьне аб супрацьпаветранай абароне з Расеяй. А на карціне якраз танкі ідуць на фоне Каўкаскіх гор, і гэтыя ж танкі ідуць па Плошчы Незалежнасьці… Я скажу так: калі чалавек баіцца іроніі, баіцца сьмеху, то відавочна, што ён хоча пры жыцьці быць кананізаваным. Вось калі ідзе абрад кананізацыі, а нехта сьмяецца, то гэта вельмі небясьпечна — трон тады хістаецца!”
Скобла: “Другая ваша выстава прайшла ў Нью-Ёрку і называлася куды больш мірна — «Мае мары». Мара — ваш творчы псэўданім, вы гэтым імем падпісваеце свае творы — і літаратурныя, і жывапісныя. Такім чынам, мы ўяўляем, як выглядаюць вашы беларускія мары. А пра што марылася ў Нью-Ёрку?”
Марачкін: “Я паказаў нашай беларускай дыяспары часьцінку нашай роднай зямлі, нашай Беларусі. Выстава была не палітызаваная. Там былі, напрыклад, партрэты нашых дзяўчат-беларусачак. Адзін называўся «Беларуская Джаконда», другі — проста этуд дзяўчыны вясковай і, безумоўна, краявіды.Адзін з краявідаў нечакана для мяне меў посьпех, хаця я лічу яго звычайным, пісаным з натуры. Ён называцца «Бульба зацьвіла» — бульбяное поле расквітнелае. Ён так прыйшоўся да душы нашым беларусам! Зянон Пазьняк падышоў і сказаў: «Добры матыў, але ты другім разам напішы вялізнае палатно, дзесьці пяць на шэсьць мэтраў — і толькі адны барозны. Гэтыя кветачкі, яны — як матылькі на зялёным кустоўі бульбы». Так што добра, што кантакты мэтраполіі з беларускай дыяспарай працягваюцца. І тут я павінен выказаць падзяку чалавеку, які фактычна арганізаваў гэтыя выставы. Гэта Аляксандар Вінакураў — энтузіяст, захоплены культурніцкай справай. Ёсьць у яго задума, дай Божа, каб ажыцьцявілася. Аляксандар ужо сёлета хоча адкрыць галерэю беларускага мастацтва пры царкве Кірылы Тураўскага”.
Скобла: “Нью-ёрскую выставу асьвячаў япіскап Наваградзкі і Паўночна-амэрыканскі Сьвятаслаў. Навошта творам мастацтва дабраславеньне царкоўніка?”
Марачкін: “Калі мы адкрываем выставу ў нейкай галерэі, прыкладам, у Палацы мастацтва ці галерэі Мэтрапалітэн у Нью-Ёрку, то там сьвятар, можа быць, і не патрэбны. А мая выстава адбывалася ў асяродку беларускай аўтакефальнай царквы. Натуральна, япіскап Сьвятаслаў прыйшоў і асьвяціў гэтую выставу, і ўсе мы памаліліся Богу. Я ўжо згадваў Зянона, і яшчэ раз згадаю. З даўніх пор, прыходзячы на нашы выставы ў Менску, ён заўсёды гаварыў, што кожны твор мастацтва трэба разглядаць з боку сьвятла і ценю, дабра і зла. Мастацтва павінна заўсёды несьці пазытыўную энэргію, нават калі гаворыць пра нейкія страшныя рэчы, яно мае на ўвазе пазытыўнае. А калі мастацтва разбуральнае для душы, а яно і такое ёсьць, і ў музыцы, і ў жывапісе, то тады на яго нельга сказаць, што гэта Божы промысел”.
Скобла: “Выставы «Мастацтва супраць дыктатуры» перад ЗША пабывала яшчэ і ў Эстоніі. Ці плянуецца паказваць яе і ў іншых краінах?”
Марачкін: “Так, нас, мастакоў, запэўнілі, што яна будзе паказаная ў Кангрэсе ЗША, а пасьля ў Канадзе і Фінляндыі”.
Скобла: “Вы ў Нью-Ёрку бралі ўдзел у акцыі пратэсту перад будынкам ААН. Давайце зьвернемся да падобных акцый у Беларусі. Вось выступае кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і кажа пра пікетоўцаў: «А навошта яны пайшлі на тую плошчу?» А як вы лічыце, ці патрэбныя акцыі пратэсту ў тым фармаце, у якім яны адбываюцца, і з тымі наступствамі, якія пасьля іх маюць месца?”
Марачкін: “У Нью-Ёрку не было аніякіх наступстваў. Мы сабраліся, каля 60 чалавек, пераважна моладзь, зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Аніякіх праблемаў не было. Паліцыянты стаялі недзе збоку, нехта падышоў да іх, запытаў, што яны тут робяць? І яны адказалі, што абараняюць нас, каб не было аніякіх эксцэсаў. У Беларусі ж іншая сытуацыя. У нас пікетоўцаў чакаюць дручкі, зьбіцьцё, арышт… Недзе напрыканцы 80-х гадоў я ехаў у Харватыю і прыпыніўся ў Львове. Там на плошчы сабралася маленькая купка апазыцыйнае моладзі і сталых людзей. Я падышоў да іх, мне было цікава. Пікетоўцы раздавалі гімн, той украінскі гімн, які ў СССР быў забаронены.Разумееце, плошча зьбірае шмат людзей, таму любы пікет, калі ён патрабуе справядлівасьці, свабоды, незалежнасьці, патрэбны. Калі ён адгукнецца ў сэрцы хоць аднаго чалавека, гэта толькі на карысьць будзе. Таму я лічу, што выказваньне прадстаўніка Хэльсынскага камітэту няправільнае”.
Скобла: “Пакуль вы былі ў ЗША, у Менск прыяжджаў мастак Барыс Забораў. У 1980 годзе ён эміграваў у Францыю, уцёк, як ён сам пісаў, «з краіны ўзорнага таталітарызму». І вось рэспэктабэльны мастак ужо дае інтэрвію БТ, яго выставу ў Менску адкрывае міністар замежных справаў Беларусі. Вы можаце неяк патлумачыць, навошта ўсё гэта вольнаму творцу Забораву?”
Марачкін: “Тут воля мастака, як кажуць. Забораў свабодны ў сваіх учынках, у творчых праявах, ён арганізоўвае выставу там, дзе хоча. Але ў дадзеным выпадку я яго не падтрымліваю. Відаць, ён ізаляваны і ня ведае, што ў нас у Беларусі робіцца. Ён дае падставы нашым уладам спэкуляваць на яго імені. І гэта нядобрая ласка для нашага дэмакратычнага руху. Але, яшчэ раз паўтаруся, гэта ягоны выбар. Але Забораў ня толькі мастак, ён яшчэ і тэарэтык мастацтва. Я ніколі не забуду, як у «Народнай газэце» (калі галоўным рэдактарам быў Іосіф Сярэдзіч) ён надрукаваў вялікі артыкул, даў сваё разуменьне наогул мастацтва. І гэта было вельмі цікава чытаць”.
Скобла: “У Беларусі сёньня нехта назірае гэтак званую лібэралізацыю: у Менск прыяжджаюць высокія чыноўнікі з Эўразьвязу, МВФ дае Беларусі крэдыты, пры Адміністрацыі прэзыдэнта створаная грамадзкая рада… А што бачыцца вам ва ўсіх гэтых працэсах і якое ваша разуменьне лібэралізацыі ў Беларусі?”
Марачкін: “Я лічу, што проста ідзе гульня. Што датычыць крэдытаў, то ў нас вельмі кароткая памяць. Гадоў зь дзесяць таму Лукашэнка заяўляў: «Мой народ не жыве ў крэдыт». І што? Сёньня ён бярэ мільярдныя крэдыты. А што значыць гэтая грамадзкая назіральная рада? Калі б гэта быў орган кантролю, непадуладны ўладным структурам, то я — за. Стварылі б мы з вамі такую раду і кантралявалі б, і пра памылкі ўлады на ўвесь сьвет гаварылі б. А ў тую раду бяз пэўных паўнамоцтваў, якая створаная пры адміністрацыі, катэгарычна нельга ісьці. Проста так сядзець і назіраць? Памятаеце, нашы назіральнікі былі на выбарах, і што з гэтага атрымалася? Поўная фальсыфікацыя”.
Міхась Скобла: “Спадар Аляксей, дзьве выставы цягам месяцу за мяжой — гэта ўражвае. Дзе яны адбываліся і які мелі розгалас?”
Аляксей Марачкін: “Розгалас гэтыя выставы мелі даволі вялікі. Нагадаю, што ў мінулым годзе «Мастацтва супраць дыктатуры», праўда, у скарочаным варыянце, выстаўлялася ў парлямэнце Эстоніі. А вашынгтонская выстава адбылася ў будынку фонду Маршала, там, дарэчы, быў офіс кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Маккейна. На выставе было прадстаўлена шмат твораў: і маіх, і Міколы Купавы, і Генадзя Драздова, і Алеся ды Юліі Шатэрнікаў. А другая выстава, мая пэрсанальная, адбылася ў Нью-Ёрку, у царкве сьвятога Кірылы Тураўскага”.
Скобла: “Як сьведчыць гісторыя, дыктатуры падаюць у выніку вайсковых пераваротаў, народных паўстаньняў ці — сьмерці дыктатара. А наколькі дзейсным спосабам змаганьня супраць дыктатуры ёсьць мастацтва?”
Марачкін: “Мастацтва — гэта магутная зброя. Таму кожны дыктатар зь ім змагаецца. Памятаеце праграму «Лялькі» Віктара Шэндэровіча на НТВ? А вазьміце фільмы Юрыя Хашчавацкага, згадайце «Вольны тэатар» Валерыя Мазынскага. Якраз зь імі і змагалася ўлада. Прэсінг зь яе боку ідзе ішоў на гэтых творцаў. Значыць, мастацтва ўяўляе небясьпеку для ўлады, калі ўлада, дыктатар яго баяцца.
Усякімі спосабамі, любымі мэтадамі прыціскаюць творцу, не даюць магчымасьці выказацца на ўсю моц.
Скобла: “Вось існаваў тэатар «Вольная сцэна Мазынскага», ішлі там сапраўды вартасныя спэктаклі. Але ж ад аплядысмэнтаў сотні-другой гледачоў трон не пахісьнецца. Гэта я да таго, што ўладу, за якую аберуч трымаецца кожны дыктатар, мастацтва ў яго не адбярэ”.
Марачкін: “Гэта так здаецца, а насамрэч — пахісьнецца. Возьмем, напрыклад, гісторыю эўрапейскіх каралёў, таго самага цара расейскага. Заўсёды побач быў блазан, які мог гаварыць праўду. А ў нас, у варыянце Беларусі, дыктатар нават блазна не дапускае блазна гаварыць праўду, не дапускае творцу, таму што ён адчувае: трон пахісьнецца, бо сьмех, іронія — гэта магутная зброя. Калі я стварыў карціну «Расейская частушка», то яе не прымалі на выставы, я меў непрыемнасьці з боку чыноўнікаў, таму што на карціне — яўныя асацыяцыі з тым, што робіцца ў Беларусі сёньня. Дарэчы, гэтая карціна была і на выставе ў Вашынгтоне. І дыпляматы, а іх там было больш за дзясятак, у тым ліку Дэйвід Суорц, гаварылі мне пра тое, што карціна працягвае гучаць надзённа. Бо якраз тады начальнік Беларусі заключыў дамову, пагадненьне аб супрацьпаветранай абароне з Расеяй. А на карціне якраз танкі ідуць на фоне Каўкаскіх гор, і гэтыя ж танкі ідуць па Плошчы Незалежнасьці… Я скажу так: калі чалавек баіцца іроніі, баіцца сьмеху, то відавочна, што ён хоча пры жыцьці быць кананізаваным. Вось калі ідзе абрад кананізацыі, а нехта сьмяецца, то гэта вельмі небясьпечна — трон тады хістаецца!”
Скобла: “Другая ваша выстава прайшла ў Нью-Ёрку і называлася куды больш мірна — «Мае мары». Мара — ваш творчы псэўданім, вы гэтым імем падпісваеце свае творы — і літаратурныя, і жывапісныя. Такім чынам, мы ўяўляем, як выглядаюць вашы беларускія мары. А пра што марылася ў Нью-Ёрку?”
Марачкін: “Я паказаў нашай беларускай дыяспары часьцінку нашай роднай зямлі, нашай Беларусі. Выстава была не палітызаваная. Там былі, напрыклад, партрэты нашых дзяўчат-беларусачак. Адзін называўся «Беларуская Джаконда», другі — проста этуд дзяўчыны вясковай і, безумоўна, краявіды.
Краявід «Бульба зацьвіла» так прыйшоўся да душы нашым беларусам!
Скобла: “Нью-ёрскую выставу асьвячаў япіскап Наваградзкі і Паўночна-амэрыканскі Сьвятаслаў. Навошта творам мастацтва дабраславеньне царкоўніка?”
Марачкін: “Калі мы адкрываем выставу ў нейкай галерэі, прыкладам, у Палацы мастацтва ці галерэі Мэтрапалітэн у Нью-Ёрку, то там сьвятар, можа быць, і не патрэбны. А мая выстава адбывалася ў асяродку беларускай аўтакефальнай царквы. Натуральна, япіскап Сьвятаслаў прыйшоў і асьвяціў гэтую выставу, і ўсе мы памаліліся Богу. Я ўжо згадваў Зянона, і яшчэ раз згадаю. З даўніх пор, прыходзячы на нашы выставы ў Менску, ён заўсёды гаварыў, што кожны твор мастацтва трэба разглядаць з боку сьвятла і ценю, дабра і зла. Мастацтва павінна заўсёды несьці пазытыўную энэргію, нават калі гаворыць пра нейкія страшныя рэчы, яно мае на ўвазе пазытыўнае. А калі мастацтва разбуральнае для душы, а яно і такое ёсьць, і ў музыцы, і ў жывапісе, то тады на яго нельга сказаць, што гэта Божы промысел”.
Скобла: “Выставы «Мастацтва супраць дыктатуры» перад ЗША пабывала яшчэ і ў Эстоніі. Ці плянуецца паказваць яе і ў іншых краінах?”
Марачкін: “Так, нас, мастакоў, запэўнілі, што яна будзе паказаная ў Кангрэсе ЗША, а пасьля ў Канадзе і Фінляндыі”.
Скобла: “Вы ў Нью-Ёрку бралі ўдзел у акцыі пратэсту перад будынкам ААН. Давайце зьвернемся да падобных акцый у Беларусі. Вось выступае кіраўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і кажа пра пікетоўцаў: «А навошта яны пайшлі на тую плошчу?» А як вы лічыце, ці патрэбныя акцыі пратэсту ў тым фармаце, у якім яны адбываюцца, і з тымі наступствамі, якія пасьля іх маюць месца?”
Марачкін: “У Нью-Ёрку не было аніякіх наступстваў. Мы сабраліся, каля 60 чалавек, пераважна моладзь, зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Аніякіх праблемаў не было. Паліцыянты стаялі недзе збоку, нехта падышоў да іх, запытаў, што яны тут робяць? І яны адказалі, што абараняюць нас, каб не было аніякіх эксцэсаў. У Беларусі ж іншая сытуацыя. У нас пікетоўцаў чакаюць дручкі, зьбіцьцё, арышт… Недзе напрыканцы 80-х гадоў я ехаў у Харватыю і прыпыніўся ў Львове. Там на плошчы сабралася маленькая купка апазыцыйнае моладзі і сталых людзей. Я падышоў да іх, мне было цікава. Пікетоўцы раздавалі гімн, той украінскі гімн, які ў СССР быў забаронены.
Любы пікет, калі ён патрабуе справядлівасьці, свабоды, незалежнасьці, патрэбны.