Функ забаронены ўзед у Беларусь цягам 10 год.
Уладлена Функ (Брускова)– сакратарка амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, якая разам зь ім была асуджана за камэрцыйны шпіянаж і падробку дакумэнтаў. Яна атрымала год турмы і адбыла сваё пакараньне ў 4-й жаночай калёніі Гомеля.
Уладлена Функ павінна была выйсьці на волю 12 сакавіка, але яе зьмясьцілі ў ізалятар, як паведамлялася — паводле пастановы пра дэпартацыю як грамадзянкі Расеі.
Уладлена Функ стала шырока вядомая ў сувязі са справай амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, які аказаўся ўцягнуты ў скандал вакол спадчыны грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. На спадчыну гэтага мільярдэра прэтэндуе расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі. Сваякі Зэльцэра кажуць, што нібыта Беразоўскі справакаваў арышт Зэльцэра ў Менску, куды адвакат прыехаў у справе спадчыны Патаркацышвілі. Барыс Беразоўскі, які цяпер пражывае ў Лёндане як палітычны ўцякач, абвяргае гэтыя абвінавачваньні і называе Эмануіла Зэльцэра “махляром”.