12 сакавіка скончыўся гадавы тэрмін зьняволеньня, які Ўладлена Функ (Брускова) атрымала ад Маскоўскага суду Менску паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы і падробцы дакумэнтаў. Раніцай сакратарку амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра павінны былі вызваліць з 4-й жаночай калёніі. Яе прыехаў сустракаць адвакат Зьміцер Гарачка і даведаўся, што а 6-й гадзіне ягоную падабаронную ўжо вывезьлі з калёніі невядомыя асобы ў міліцэйскай форме. Праз гадзіну Зьміцер Гарачка знайшоў Уладлену Функ у ізалятары Гомельскай управы міліцыі.
“Яе завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Даведку пра тое, што яна вызваленая, ёй паказалі здаля, як у фільме “Золотой телёнок”, але на рукі ніякага дакумэнту не далі”.
Зьмітру Гарачку ў міліцыі паведамілі, што прынятае рашэньне аб прымусовай дэпартацыі Ўладлены Функ зь Беларусі. Спачатку адвакату казалі, што Ўладлену Функ будуць трымаць у ізалятары да 11-й гадзіны 13 сакавіка, калі з Гомеля ў Расею адыходзіць самы танны цягнік — “дызэль”. Аднак ужо празь некалькі гадзін сытуацыя адносна Ўладлены Функ зноў зьмянілася.
“Я стэлефанаваўся з супрацоўніцай управы грамадзянства і міграцыі гомельскай міліцыі, і тая сказала, што пытаньне пра дэпартацыю Ўладлены Функ будзе вырашана за тыдзень. І што ў панядзелак я магу пазваніць, і мне скажуць прыблізную дату, калі яна будзе, як сказалі, “выселеная”.
“Яна шакаваная”, — сказаў Зьміцер Гарачка пра рэакцыю жанчыны на тое, што яе так і ня вызвалілі ў адпаведнасьці з рашэньнем суду. Зьміцер Гарачка называе гэтыя дзеяньні “незаконнымі” і кажа, што 13 сакавіка падасьць скаргу ў Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС.
Алег Сьлепчанка з прэсавай службы МУС гэтак пракамэнтаваў сытуацыю вакол Уладлены Функ:
“Яна зьяўляецца грамадзянкай Расеі, і паколькі яна зрабіла пэўныя парушэньні, яе пад канвоем вышлюць на тэрыторыю Расеі. Гэта нармальная форма, якая ўжываецца”.
Алег Сьлепчанка не патлумачыў, чаму для выкананьня рашэньня аб дэпартацыі міліцыі патрэбны цэлы тыдзень.
Адвакат Зьміцер Гарачка, які сёньня двойчы бачыўся з Уладленай Функ у ізалятары, абверг зьвесткі, якія распаўсюдзілі адносна яе ў міліцыі:
“Гэта ўсё выдумкі. Ніякіх парушэньняў у яе няма. І сёньня да яе ніякіх прэтэнзій не выказвалі. Болей за тое, супрацоўніца ўправы грамадзянства і міграцыі казала ёй, што заўтра яе “вывезуць”.
Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, заявіў, што адпачатку ня верыў у тое, што Ўладлену Функ вызваляць, пакуль у турме працягвае сядзець ягоны брат Эмануіл Зэльцэр:
“Гэта беззаконьне. Навошта яе выпускаць? Каб яна прыехала на Захад і расказала, як катавалі Эмануіла і яе? Такім чынам, Уладлена Функ, як і Эмануіл, становіцца палітычным вязьнем беларускага рэжыму”.
Марк Зэльцэр не выключае, што цягам тыдня будзе заведзеная нейкая новая крымінальная справа супроць сакратаркі ягонага брата Ўладлены Функ.
Нагадаем, пра Ўладлену Функ стала шырока вядома ў сувязі са справай амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, уцягнутага ў скандал вакол спадчыны грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. На спадчыну гэтага мільярдэра прэтэндуе расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі. Сваякі Зэльцэра кажуць, што нібыта Беразоўскі мае дачыненьне да арышту Зэльцэра ў Менску, куды адвакат прыехаў у справе спадчыны Патаркацышвілі. Барыс Беразоўскі, які жыве цяпер у Лёндане як палітычны ўцякач, абвяргае гэтыя абвінавачваньні і называе Эмануіла Зэльцэра “махляром”.