Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі каляндар для Беларусі


Беларусь зноў чакае гарачы эўрапейскі тыдзень - беларускае пытаньне разглядаецца адразу некалькімі эўрапейскімі структурамі.

16 сакавіка Рада Эўразьвязу па міжнародных адносінах пад старшынствам міністра замежных спраў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга на пасяджэньні ў Брусэлі разглядае пытаньне пра лёс візавых і фінансавых санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 40 беларускіх чыноўнікаў.

17 сакавіка ў Парыжы Камітэт палітычных справаў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) абмяркуе сытуацыю ў Беларусі ў сьвятле справаздачы Андрэа Рыгоні, спэцдакладчыка ПАРЭ, які наведаў Беларусь у лютым. Чакаецца, што эўрадэпутаты абмяркуюць таксама аднаўленьне статусу спэцыяльна запрошанага для беларускага Нацыянальнага сходу Беларусі, які быў прыпынены ў 1997 годзе. На пасяджэньні будзе прысутнічаць дэлегацыя Нацыянальнага сходу і прадстаўнікі беларускай апазыцыі.

Саміт Эўразьвязу ў Брусэлі 19-20 сакавіка зацьвердзіць канчатковую вэрсію дакумэнту адносна Ўсходняга партнэрства для шасьці постсавецкіх краінаў і вырашыць, ці далучаць да гэтага праекту Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG