У калектыве распрацоўшчыкаў эканамісты Станіслаў ,Багданкевіч, Павал Данэйка, Леанід Заіка, Яраслаў Раманчук, Аляксандар Чубрык ды іншыя. Незалежныя экспэрты прапануюць амаль паўсотні магчымых варыянтаў, як палегчыць наступствы крызісу.
Каардынатар праграмы эканаміст Леў Марголін адзначае: галоўнае, што адрозьнівае яе ад урадавага варыянту — гэта сыстэмнасьць:
“Пасьля крызісу нам яшчэ цяжэй будзе з нашай прадукцыяй. Краіны з рынкавай эканомікай выходзяць з крызісу абноўленымі, з абноўленай прадукцыяй. Нашы танныя, але ня вельмі якасныя, тавары могуць застацца па-за рынкам і не знайсьці сваіх пакупнікоў. І таму, каб справіцца з гэтай сытуацыяй, трэба рабіць сыстэмныя захады. Дарэчы, у гэтай сытуацыі мы маем і некаторыя выгоды. Таму што ў нас фактычна не было прыватызацыі, няма рынку зямлі. І ўсё гэта стварае такія ўмовы, што мы маглі б справіцца з наступствамі гэтага крызісу нават хутчэй за іншыя краіны...”
Яраслаў Раманчук тлумачыць на канкрэтных прыкладах, чым альтэрнатыўная праграма адрозьнівацца ад урадавай:
“Першае велізарнае адрозьненьне – у падаткаабкладаньні. Мы прапануем адразу адмяніць многія падаткі (абаротныя, сацыяльныя), каб больш грошай было на ўзроўні прадпрыемстваў. Мы гаворым пра скарачэньне на 10 працэнтных пунктаў ВУП. А ўлады гавораць, што яны толькі разглядаюць магчымасьць скарачэньня падаткаў на 1-2 працэнтныя пункты.
Другое. Мы настойваем на тым, каб “адвязаць” усе плацяжы ад даляраў і эўра. Яны павінны быць у беларускіх рублях. І іх трэба скараціць на 30%. А што ўлады? Яны павышаюць плацяжы ў валюце. А да гэтага яшчэ і робяць дэвальвацыю рубля. Тое яшчэ больш б’е па кішэнях прадпрымальнікаў і фірмаў”.
Два сябры творчага калектыву, якія рыхтавалі антыкрызісную праграму, Станіслаў Багданкевіч і Леанід Заіка ўваходзяць у склад грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта. Яны і будуць прапаноўваць дакумэнт да разгляду на радзе.