Спадарыня Фэрэра-Вальднэр прынамсі адзначае, на якіх умовах Беларусь можа далучыцца да праграмы “Усходняе Партнэрства”:
“Для гэтага яна павінна выканаць шэраг умоваў. Найперш – працягнуць дэмакратычныя працэсы. Мы бачым, што адбываюцца пэўныя зьмяненьні, выйшлі на волю палітвязьні. Але мы павінны быць асьцярожнымі. Мы павінны быць перакананыя, што зьмены замацаваліся, што не проста прымаюцца нейкія касмэтычныя захады альбо яны толькі дэкляруюцца.
Я сама буду ў Менску 12-13 сакавіка, правяду шэраг сустрэч. Калі зьмены падцьвердзяцца, гэта азначае, што наша прапанова застаецца і Беларусь будзе запрошаная на саміт у Прагу 7 траўня. Але пакуль мы будзем прыглядацца да таго, што ў вас адбываецца.”
А на пытаньне журналіста, як паўплывае на ўдзел ва “Усходнім Партнэрстве” магчымае прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, эўракамісар адказала так:
“Наша пазыцыя датычна Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі вядомая і нязьменная: мы не прызнаем незалежнасьці гэтых краін. Калі ж Беларусь прызнае іх незалежнасьць, гэта моцна сапсуе нашы ўзаемадачыненьні, затармозіць усе нашы ініцыятывы па збліжэньню”.