Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя схапілі Фінькевіча, зьбілі й выкінулі ў полі


Артур Фінькевіч
Артур Фінькевіч
Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч быў выкрадзены невядомымі людзьмі ў цывільным.

Артур расказаў “Свабодзе”, што выйшаў з пад’езду свайго дому й адразу адчуў удар па нагах. Яму напялі на твар шапку й пацягнулі ў мікрааўтобус, ён толькі пасьпеў крыкнуць “Памажыце!”.

Артур расказаў, што яго вазілі каля трох гадзінаў і ўвесь гэты час зьбівалі. Пасьля адабралі дакумэнты і ўсе рэчы й выкінулі з завязанымі рукамі з машыны.

Артур дабраўся да дарогі й спыніў фуру, якой кіраваў літовец. Той паведаміў Артуру, што ён за 25 кілямэтраў ад Валожына, і завёз яго ў Валожын.

Цяпер Артур едзе ў Менск. Ён мае намер зьняць пабоі й зьвярнуцца з заявай у міліцыю. Ён ня ведае дакладна, да якой групоўкі належалі людзі, якія яго скралі й жорстка зьбівалі.

20 сьнежня сябры руху плянавалі акцыю з нагоды Дня супрацоўніка дзяржбясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG