Суд Маскоўскага раёну Менску адмовіў у пазове Васілю Хадзькову, якога гвалтоўна выселілі з уласнага дома на праспэкце Дзяржынскага. Нагадаем: 17 лютага Васіля Хадзькова затрымалі і пакуль ён знаходзіўся ў міліцыі, згарэў ягоны дом. Васіль Хадзькоў намагаўся сёньня ў судзе атрымаць адказы на шэраг пытаньняў.
Васіль Хадзькоў, згодна з рашэньнем суду, можа пражываць у двухпакаёвай кватэры разам з былой жонкай і яе дарослым сынам. Аргумэнты Васіля пра тое, што ён даўно разьведзены і што ягоная былая жонка даўно не пражывае ў двухкватэрным доме, ніяк не паўплывалі на судовае рашэньне.
Васіль Хадзькоў прасіў судзьдзю Юрыя Шастакова адказаць на пытаньні: “Хто і калі павінен аформіць новую кватэру? Калі мусяць выдаць тэхнічны пашпарт? Якія правы маюць былыя члены сям’і? Нарэшце, на якой падставе яго высялялі, калі ён дагэтуль не пазбаўлены права на ўласнасьць?”
Ад 17 лютага Васіль Хадзькоў, які жыў раней у сваім уласным доме, начуе ў сваіх сяброў і знаёмых.
“Цяпер хаджу ў выканкам з просьбай разьмяняць гэтую кватэру, паколькі яна яшчэ знаходзіцца ў камунальнай уласнасьці гораду. Прашу, каб выдзялілі зь яе аднапакаёвую кватэру ва ўласнасьць для мяне”.
Сябар Васіля Хадзькова Андрэй Нехвядовіч жыў у другой палове дома і мае юрыдычна адну пятую ва ўласнасьці. Яго разам з дачкой пазбавілі прапіскі і цяпер ён наагул ня мае жытла.
“Мяне выселілі з гэтага дома без усялякага рашэньня суду. Мяне выкінулі з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі. Усю маю маёмасьць пагрузілі на машыну, і я вымушаны быў прасіць, каб яе адвезьлі ў двор маёй маці, дзе дагэтуль яна застаецца пад адкрытым небам.
Мне не далі ўзамен ніякай кватэры. Я і мая дачка засталіся ні з чым. Я зьвяртаўся ў судовыя інстанцыі, але, на жаль, не атрымаў ніякай падтрымкі“.
Сусед па вуліцы Васіля і Андрэя Дзяніс Васкабовіч на мінулым тыдні вывесіў на сваім двухпавярховым доме расьцяжку з патрабаваньнем выконваць Канстытуцыю Беларусі.
“Жытло, у якое нас намагаюцца перасяліць сілай, у два разы меней па плошчы і ў два разы меней па кошце. Мы хочам гарантаванай законам кампэнсацыі: альбо каб нам далі дом узамен зьнесенага, альбо — паўнавартасную кампэнсацыю.
У выніку нам далі дзьве кватэры ўдвая меншай плошчы на ўскрайку гораду зь відам на кальцавую аўтамабільную дарогу”.
Судзьдзя Юры Шастакоў адмовіўся даць тлумачэньні на пастаўленыя Васілём Хадзьковым пытаньні і ў пазове адмовіў. Пры гэтым ён пацьвердзіў папярэдняе рашэньне задаволіць пазоў Мэтрабуду.
Жыхары раёну паведамілі ў судзе, што яны ня супраць таго, каб будавалася мэтро і іхныя дамы зьнесьлі, але яны патрабуюць, каб ім далі магчымасьць атрымаць жытло ня горшае, чым яны маюць, а таксама гарантыі захаваньня сваіх правоў.