…У свой час здымак карэспандэнта амэрыканскага часопісу “Life”, зроблены 25 красавіка 1945 году, абышоў шмат якія выданьні сьвету. На фота савецкі лейтэнант Аляксандар Сільвашка паціскае руку амэрыканскаму лейтэнанту Ўільяму Робэртсану на мосьце праз Эльбу. Паводле гісторыкаў, торгаўскі здымак стаў нечаканым нават для Чэрчыля, Трумэна і Сталіна.
І Робэртсана, і Сільвашку празь некаторы час абвясьцілі ганаровымі грамадзянамі ўсходненямецкага гораду Торгаў, дзе адбылася сустрэча савецкіх і амэрыканскіх саюзьнікаў. Мэрыя гораду ўжо абвясьціла пра падрыхтоўку да сьвяткаваньня 64-х угодкаў гэтых падзеяў. Як паведамляе мясцовая Tоrgauer Zeitung, зь Беларусі на ўрачыстасьці запрошаны Аляксандар Сільвашка. Паводле выданьня, гарадзкія ўлады робяць усё магчымае, каб 87-гадовы вэтэран, адзін зь нешматлікіх удзельнікаў той сустрэчы, хто дажыў да нашых дзён, змог прыехаць у Торгаў. Улічваючы ягоныя праблемы са здароўем, суправаджаць спадара Сільвашку ў Нямеччыну запрасілі таксама прадстаўніка Міністэрства абароны Беларусі, піша Tоrgauer Zeitung.
Журналіст Tоrgauer Zeitung Флярыян Леман падрыхтаваў шмат публікацый, прысьвечаных апошнім пасьляваенным сустрэчам саюзьнікаў.
“На жаль, — кажа ён, — з кожным годам гэтых людзей застаецца ўсё меней. Так, амэрыканец Уільям Робэртсан, які пасьля вайны стаў вядомым нэўрахірургам, памёр у студзені 1999-га”.
“Я ведаю таксама і спадара Сільвашку, — працягвае спадар Леман. — Калі я бачыў яго апошнім разам — на 60-я ўгодкі сустрэчы на Эльбе, — мне падалося, што ён вельмі бадзёры духам. Ён выглядаў значна лепш за амэрыканцаў, якія прыехалі ў Торгаў. Сільвашка нават называў іх старымі. Сапраўды, у параўнаньні зь ім тыя выглядалі значна горш.
Гады тры таму ўлады нашага гораду, даведаўшыся, што ў матэрыяльным пляне беларускі вэтэран жыве вельмі сьціпла — адзін, без сваякоў, у вёсцы — вырашылі фінансава падтрымаць яго. Вось ужо трэці год ён атрымлівае штогадовую фінансавую дапамогу ад нашага гораду ў памеры 1200 эўра. Цяпер, пачуўшы пра яго слабае здароўе, мы вырашылі запрасіць разам зь ім яшчэ суправаджаючага. Нам вельмі хацелася б, каб гэты годны чалавек крыху парадаваўся пры канцы свайго жыцьця“.
Як адчувае сябе ганаровы грамадзянін гораду Торгаў? Каб высьветліць гэта, мы патэлефанавалі ў вёску Морач Клецкага раёну, дзе жыве 87-гадовы вэтэран, у мінулым дырэктар мясцовай школы. Пасьля таго як некалькі гадоў таму памерла ягоная жонка, а яшчэ раней перабраліся ў Менск дзьве дачкі, Сільвашка застаўся адзін. Паводле суседзяў, гэты чалавек вядзе даволі актыўны лад жыцьця. Сам сябе даглядае, ходзіць у краму, трымае курэй, час ад часу яго бачаць за рулём уласнай машыны.
У размове са “Свабодай” спадар Сільвашка кажа, што на здароўе ня скардзіцца. Нядаўна, праўда, захаладзіўся.
Сільвашка: “Я сам здаровы, толькі вуха баліць. Аднак тут некаторыя прасіліся, каб я ня быў супраць, калі яны разам са мной паедуць на сустрэчу. Палкоўнік адзін ці падпалкоўнік. Я нават ня ведаю, хто ён. Аднак ён ведае нямецкую мову”.
Спадар Сільвашка распавядае, што дзеля таго каб атрымаць даведку пра неабходнасьць ехаць са спадарожнікам, ён мусіў некалькі разоў езьдзіць у раён на мэдычны агляд.
“Мне самому гэты мэдагляд не патрэбны, — кажа Сільвашка. — Бясконцыя паездкі ў раён мяне замучылі і так абрыдлі, што я вырашыў плюнуць і больш туды ня езьдзіць… Але ж гэты суправаджаючы дамогся свайго. Зь сельсавету пазванілі і сказалі, што паедуць атрымліваць для яго даведку”.
Аляксандар Сільвашка ўзгадвае, што апошнім разам быў у Торгаў у 2005 годзе.
“Немцы аплачваюць усё, — кажа ён. — Утрыманьне ўсё іхнае, за самалёт таксама яны плацяць. Таксама плацяць камандзіровачныя — 150 эўра. Вельмі добрыя сустрэчы”.
Вэтэран дадае, што за нямецкія грошы сустракаюцца на Эльбе толькі былыя савецкія вайскоўцы. “Амэрыканцы прыяжджалі на свае сродкі. Яны людзі заможныя. Раней іх прыяжджала чалавек па 20. А апошнім разам былі толькі трое. Усе памерлі”.
“Вынікае, што амэрыканскім вэтэранам жывецца лепей?” — пытаюся ў суразмоўцы.
Сільвашка: “Цяжка гаварыць, бо гэта дзьве вялікія розьніцы. Там капіталістычная сыстэма, і палітыка не ў нагу зь сёньняшнім часам. А ў нас як было ўвесь час, так і засталося: мы абаронцы радзімы і змагаемся за мір ва ўсім сьвеце”.
Што да палітыкі немцаў, то яна лепшая за амэрыканскую, мяркуе Сільвашка: “Немцы дапамагаюць савецкім вэтэранам, таму што яны ўдзячныя былому СССР і Чырвонай Арміі”.
І Робэртсана, і Сільвашку празь некаторы час абвясьцілі ганаровымі грамадзянамі ўсходненямецкага гораду Торгаў, дзе адбылася сустрэча савецкіх і амэрыканскіх саюзьнікаў. Мэрыя гораду ўжо абвясьціла пра падрыхтоўку да сьвяткаваньня 64-х угодкаў гэтых падзеяў. Як паведамляе мясцовая Tоrgauer Zeitung, зь Беларусі на ўрачыстасьці запрошаны Аляксандар Сільвашка. Паводле выданьня, гарадзкія ўлады робяць усё магчымае, каб 87-гадовы вэтэран, адзін зь нешматлікіх удзельнікаў той сустрэчы, хто дажыў да нашых дзён, змог прыехаць у Торгаў. Улічваючы ягоныя праблемы са здароўем, суправаджаць спадара Сільвашку ў Нямеччыну запрасілі таксама прадстаўніка Міністэрства абароны Беларусі, піша Tоrgauer Zeitung.
Журналіст Tоrgauer Zeitung Флярыян Леман падрыхтаваў шмат публікацый, прысьвечаных апошнім пасьляваенным сустрэчам саюзьнікаў.
“На жаль, — кажа ён, — з кожным годам гэтых людзей застаецца ўсё меней. Так, амэрыканец Уільям Робэртсан, які пасьля вайны стаў вядомым нэўрахірургам, памёр у студзені 1999-га”.
“Я ведаю таксама і спадара Сільвашку, — працягвае спадар Леман. — Калі я бачыў яго апошнім разам — на 60-я ўгодкі сустрэчы на Эльбе, — мне падалося, што ён вельмі бадзёры духам. Ён выглядаў значна лепш за амэрыканцаў, якія прыехалі ў Торгаў. Сільвашка нават называў іх старымі. Сапраўды, у параўнаньні зь ім тыя выглядалі значна горш.
Гады тры таму ўлады нашага гораду, даведаўшыся, што ў матэрыяльным пляне беларускі вэтэран жыве вельмі сьціпла — адзін, без сваякоў, у вёсцы — вырашылі фінансава падтрымаць яго. Вось ужо трэці год ён атрымлівае штогадовую фінансавую дапамогу ад нашага гораду ў памеры 1200 эўра. Цяпер, пачуўшы пра яго слабае здароўе, мы вырашылі запрасіць разам зь ім яшчэ суправаджаючага. Нам вельмі хацелася б, каб гэты годны чалавек крыху парадаваўся пры канцы свайго жыцьця“.
Сам сябе даглядае, ходзіць у краму, трымае курэй, час ад часу яго бачаць за рулём уласнай машыны.
У размове са “Свабодай” спадар Сільвашка кажа, што на здароўе ня скардзіцца. Нядаўна, праўда, захаладзіўся.
Сільвашка: “Я сам здаровы, толькі вуха баліць. Аднак тут некаторыя прасіліся, каб я ня быў супраць, калі яны разам са мной паедуць на сустрэчу. Палкоўнік адзін ці падпалкоўнік. Я нават ня ведаю, хто ён. Аднак ён ведае нямецкую мову”.
Спадар Сільвашка распавядае, што дзеля таго каб атрымаць даведку пра неабходнасьць ехаць са спадарожнікам, ён мусіў некалькі разоў езьдзіць у раён на мэдычны агляд.
“Мне самому гэты мэдагляд не патрэбны, — кажа Сільвашка. — Бясконцыя паездкі ў раён мяне замучылі і так абрыдлі, што я вырашыў плюнуць і больш туды ня езьдзіць… Але ж гэты суправаджаючы дамогся свайго. Зь сельсавету пазванілі і сказалі, што паедуць атрымліваць для яго даведку”.
Аляксандар Сільвашка ўзгадвае, што апошнім разам быў у Торгаў у 2005 годзе.
Вэтэран дадае, што за нямецкія грошы сустракаюцца на Эльбе толькі былыя савецкія вайскоўцы.