Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёран Ліндблад: апазыцыя будзе ў дэлегацыі


Уладзімер Андрэйчанка
“Мы зацікаўленыя ў як найхутчэйшай нармалізацыі стасункаў паміж Беларусьсю і Радай Эўропы”, — заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй ПАРЭ, якая знаходзіцца зь візытам у Менску, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.

На яго думку, для таго каб аднавіць для Беларусі статус “спэцыяльна запрошанай” ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, неабходныя ўмовы ўжо ёсьць. Паводле спадара Андрэйчанкі, гэта можа адбыцца ўжо на чарговай сэсіі ПАРЭ. Маўляў, у гэтым кірунку “зроблена значная праца”. Сярод іншага ён згадаў вызваленьне зь месцаў пазбаўленьня волі “шэрагу грамадзянаў, якія, на думку Рады Эўропы, зьяўляліся палітзьняволенымі”.

Спадар Андрэйчанка таксама выказаў зацікаўленасьць у запрашэньні на паседжаньні ПАРЭ дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дзе тыя “змогуць выказваць афіцыйны пункт гледжаньня на сытуацыю ў Беларусі”. Таксама беларускія ўлады гатовыя ўсяляк дапамагаць дакладчыку па Беларусі Андрэа Рыгоні, які выступіць з дакладам на сэсіі ПАРЭ ў чэрвені.

Göran Lindblad
Старшыня палітычнага камітэту ПАРЭ Ёран Ліндблад выказаў спадзяваньне, што ў дэлегацыю Беларусі ў ПАРЭ будуць уваходзіць і прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі.

Ён таксама выказаў задавальненьне тым, што ў Беларусі вызвалілі палітвязьняў і што скончыліся фармальнасьці, зьвязаныя з адкрыцьцём у Менску інфармацыйнага бюро Рады Эўропы.

Ёран Ліндблад спадзяецца, што эўрапейцы і беларусы падчас візыту “лепш даведаюцца адны пра адных”.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG