Дэлегацыю ачольвае старшыня Палітычнага камітэту асамблеі Гонар Ліндблад. У складзе дэлегацыі: старшыня падкамітэту ПАРЭ па Беларусі Сініка Хурскайнен і дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.
Візытэры плянуюць абмеркаваць зь беларускімі ўладамі пэрспэктывы дыялёгу афіцыйнага Менску з Радай Эўропы і ПАРЭ ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека, паведамляе БелаПАН.
Кола сустрэчаў:
- старшыні абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу;
- кіраўніцтва Адміністрацыі прэзыдэнта;
- кіраўніцтва міністэрстваў замежных справаў, юстыцыі, інфармацыі, адукацыі;
- генэральны пракурор;
- старшыня Вярхоўнага суду;
- старшыня Канстытуцыйнага суду;
- прадстаўнікі апазыцыі;
- прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці.