Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другая агульнабеларуская дыктоўка пройдзе ў тры этапы


Cакратарыят ТБМ заклікаў суайчыньнікаў актыўна ўдзельнічаць у ініцыятывах і акцыях, прысьвечаных 10-годзьдзю Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага.

Як паведамляе БелаПАН, у заяве ад 9 лютага "Жыве мова — жыве народ" адзначаецца, што "на беларускай мове створаны неўміручыя літаратурныя творы, якія ўваходзяць у скарбонку агульначалавечай культуры". Беларуская мова "мае дастатковы ўзровень разьвіцьця, каб гучаць ва ўсіх без выключэньня сфэрах грамадзкага і палітычнага жыцьця краіны".

Кіраўніцтва ТБМ падкрэсьлівае, што "толькі ад нас залежыць далейшы лёс мовы тытульнай нацыі, лёс нашай краіны". Аўтары звароту прапаноўваюць суайчыньнікам удзельнічаць у зборы подпісаў за пашырэньне беларускай мовы ў сфэры мабільнай сувязі; падтрымліваць беларускамоўныя СМІ; усюды размаўляць па-беларуску; перадаваць любоў да роднай мовы сваім дзецям і ўнукам, а таксама прымаць актыўны ўдзел у 2-й агульнанацыянальнай беларускай дыктоўцы.

У інтэрвію БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў, што першы этап дыктоўкі пачнецца 21 лютага і будзе прысьвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, другі этап — 15 сакавіка і будзе прымеркаваны да 15-годзьдзя прыняцьця першай Канстытуцыі незалежнай Рэспублікі Беларусь, згодна зь якой беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай. Трэці этап дыктоўкі — 25 сакавіка — прысьвечаны 91-й гадавіне абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. "Мы заклікаем усіх грамадзян прыняць удзел у дыктоўцы, тэкст якой не змяніўся. Ён будзе апублікаваны ў газэце "Наша слова" і выстаўлены на сайце ТБМ", — паведаміў А.Трусаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG