Выступаючы 7 лютага на штогадовай канфэрэнцыі бясьпекі ў Мюнхэне, віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ўпершыню абмаляваў контуры замежнай палітыкі, якой сьвет можа спадзявацца ад новай амэрыканскай адміністрацыі. Байдэн сказаў, што прэзыдэнт Барак Абама хоча ўвесьці “новы тон” ў адносінах зь іншымі краінамі, але адначасова падкрэсьліў, што ЗША не пакінуць сваіх амбіцый сусьветнага лідэра.
Байдэн паабяцаў, што Вашынгтон будзе цесна супрацоўнічаць з сваімі саюзьнікамі, каб супрацьставіцца тым выклікам бясьпекі, якія “не паважаюць межаў”. Але ён даў ясна зразумець, што Вашынгтон не зьбіраецца адракацца ад свае выключнае ролі:
“Такім чынам, мы будзем ангажавацца, мы будзем слухаць, мы будзем раіцца. Амэрыка патрабуе сьвету ня менш, — як нам здаецца, — чым сьвет патрабуе Амэрыку”.
Тым саюзьнікам, якія хочуць, каб Вашынгтон браў пад увагу іх погляды і падыходы, Байдэн прапанаваў “зьдзелку”: яны мусяць актыўна дапамагаць ЗША прасоўваць “правілы”, падтрымку якіх дэкляруюць на словах.
Байдэн выступаў у Мюнхэне пасьля францускага прэзыдэнтаНікаля Сарказі, які стараўся пераканаць прысутных палітыкаў і палітычных экспэртаў, што расклад сілаў ў сьвеце зьмяніўся і што цяпер ні адна краіна ня ў змозе вырашаць сусьветныя праблемы ў адзіночку. Між іншым, Сарказі сказаў:
“Некаторым здавалася, што пасьля заканчэньня “халоднай вайны” сьвет стаў аднаполюсным. Аднак мы жывем у сьвеце, дзе магутнасьць зьяўляецца адноснай. Гэта той першы прынцып, зь якога павінна зыходзіць уся наша стратэгія”.
Каб гарантаваць мір у сьвеце, пераконваў Сарказі, трэба супрацоўнічаць зь “іншымі магутнымі дзяржавамі”.
Несумненна адносячыся да гэтага фрагмэнту прамовы Сакразі, Байдэн сказаў, што сярод “іншых сілаў”, якія маюць уплыў на замежную палітыку ЗША, знаходзяцца такія зьявы як эпідэміі, беднасьць, тэрарызм, пацяпленьне клімату — аднак амэрыканскі віцэ-прэзыдэнт не назваў у гэтым сьпісе ні дзяржаваў, ні ўрадаў.
Байдэн таксама моцна зазначыў, што адміністрацыя Барака Абамы ня бачыць “ніякага канфлікту” паміж агульнапрызнанымі каштоўнасьцямі і ўжываньнем сілы, каб гэтыя каштоўнасьці падтрымліваць. “Мы папросім нашых саюзьнікаў перагледзець некаторыя зь іх падыходаў, уключна зь іх ахвотай ужываць сілу, калі ўсё іншае падводзіць,” — дадаў Байдэн.
Байдэн паабяцаў, што ЗША будуць “працаваць з Расеяй”, але — насуперак заклікам Сарказі і нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркель, каб прызнаць Расеі большую ролю ў вырашэньні сусьветных праблемаў — ён выразна абрысаваў межы, якіх Вашынгтон не пераступіць:
“Мы не пагодзімся з Расеяй на ўсё. Напрыклад, мы не прызнаем Абхазію і Паўднёвую Асэтыю як незалежныя дзяржавы. Мы не прызнаем зону ўплыву за якой бы ні было краінай. Мы будзем прытрымлівацца погляду, што сувэрэнныя дзяржавы маюць права самастойна прымаць рашэньні і выбіраць сабе саюзы”.
Адносячыся да плянаў пабудовы элемэнтаў амэрыканскай супрацьракетнай абароны ў Чэхіі і Польшчы, — якія знайшліся пад пытаньнем пасьля выбару Барака Абамы, — Байдэн заявіў, што Вашынгтон прыме рашэньне самастойна, а ўжо потым запытаецца пра думку Масквы.
Байдэн паабяцаў, што Вашынгтон будзе цесна супрацоўнічаць з сваімі саюзьнікамі, каб супрацьставіцца тым выклікам бясьпекі, якія “не паважаюць межаў”. Але ён даў ясна зразумець, што Вашынгтон не зьбіраецца адракацца ад свае выключнае ролі:
Амэрыка патрбная сьвету ня менш, чым сьвет - Амэрыцы
Тым саюзьнікам, якія хочуць, каб Вашынгтон браў пад увагу іх погляды і падыходы, Байдэн прапанаваў “зьдзелку”: яны мусяць актыўна дапамагаць ЗША прасоўваць “правілы”, падтрымку якіх дэкляруюць на словах.
Байдэн выступаў у Мюнхэне пасьля францускага прэзыдэнтаНікаля Сарказі, які стараўся пераканаць прысутных палітыкаў і палітычных экспэртаў, што расклад сілаў ў сьвеце зьмяніўся і што цяпер ні адна краіна ня ў змозе вырашаць сусьветныя праблемы ў адзіночку. Між іншым, Сарказі сказаў:
“Некаторым здавалася, што пасьля заканчэньня “халоднай вайны” сьвет стаў аднаполюсным. Аднак мы жывем у сьвеце, дзе магутнасьць зьяўляецца адноснай. Гэта той першы прынцып, зь якога павінна зыходзіць уся наша стратэгія”.
Каб гарантаваць мір у сьвеце, пераконваў Сарказі, трэба супрацоўнічаць зь “іншымі магутнымі дзяржавамі”.
Несумненна адносячыся да гэтага фрагмэнту прамовы Сакразі, Байдэн сказаў, што сярод “іншых сілаў”, якія маюць уплыў на замежную палітыку ЗША, знаходзяцца такія зьявы як эпідэміі, беднасьць, тэрарызм, пацяпленьне клімату — аднак амэрыканскі віцэ-прэзыдэнт не назваў у гэтым сьпісе ні дзяржаваў, ні ўрадаў.
Байдэн таксама моцна зазначыў, што адміністрацыя Барака Абамы ня бачыць “ніякага канфлікту” паміж агульнапрызнанымі каштоўнасьцямі і ўжываньнем сілы, каб гэтыя каштоўнасьці падтрымліваць. “Мы папросім нашых саюзьнікаў перагледзець некаторыя зь іх падыходаў, уключна зь іх ахвотай ужываць сілу, калі ўсё іншае падводзіць,” — дадаў Байдэн.
Байдэн паабяцаў, што ЗША будуць “працаваць з Расеяй”, але — насуперак заклікам Сарказі і нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркель, каб прызнаць Расеі большую ролю ў вырашэньні сусьветных праблемаў — ён выразна абрысаваў межы, якіх Вашынгтон не пераступіць:
Мы не прызнаем зону ўплыву за якой бы ні было краінай