Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэніта Фэрэра-Вальднэр наведае Менск


Эўракамісія рыхтуе ў пачатку сакавіка візыт у Менск камісара ЭЗ па зьнешніх сувязях Бэніты Фэрэра-Вальднэр, паведаміла на прэс-канфэрэнцыі 6 лютага ў Брусэлі прэс-сакратарка эўракамісара Хрысьціяна Хоман.


"ЭЗ мае намер прадаўжаць адкрыты і прамы дыялёг з Беларусьсю, з аднаго боку, вылучаючы свае ўмовы і патрабаваньні для гэтага, з другога боку — робячы сустрэчныя прапановы, калі беларускія ўлады рашаюць прадаўжаць прагрэс у галіне дэмакратызацыі", — заявіла Хоман.

Паводле яе слоў, візыт прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Брусэль не плянуецца.

Паводле яе слоў, плянуецца, што ў красавіку міністры замежных спраў краін ЭЗ вернуцца да пытаньня частковага прыпыненьня санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў. Калі ўмовы ЭЗ ня будуць выкананыя, санкцыі могуць быць адноўленыя, не выключае прэс-сакратарка.

Падчас прэс-канфэрэнцыі Хоман адмовілася пракамэнтаваць факт інтэрвію А.Лукашэнкі эўрапейскаму тэлеканалу навін "Эўраньюс" і спаслалася на незалежную палітыку гэтага СМІ.

Між тым, у інтэрвію БелаПАН прэс-сакратарка адмовілася пацьвердзіць, што візыт пройдзе менавіта ў пачатку сакавіка. Яна сказала, што ён толькі плянуецца і можа адбыцца "ў сакавіку, красавіку або траўні".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG