6 лютага ў Генэральнай пракуратуры Анатолю Лябедзьку паведамілі пра закрыцьцё крымінальных спраў, якія былі заведзеныя супраць яго ў 2001 і 2004 гадах паводле абвінавачаньня ў распаўсюдзе наўмысна хлусьлівых зьвестак пра прэзыдэнта Беларусі. Рашэньне пра гэта было прыняла яшчэ 3 лютага, паведамілі Анатолю Лябедзьку ў пракуратуры.
Падставай для першай справы стаў артыкул Анатоля Лябедзькі ў “Народнай волі”, а другую распачалі пасьля інтэрвію, якое палітык даў праграме “Люстэрка” Мікалая Сванідзэ на расейскім тэлеканале РТР. Пазьней у пракуратуры крымінальныя справы аб’ядналі.
Анатоль Лябедзька ніколі не прызнаваў сябе вінаватым у распаўсюдзе хлусьні пра Аляксандра Лукашэнку. Палітык мяркуе, што юрыдычных падстаў, каб яго перасьледаваць, ніколі не было:
“Гэта чыстая палітыка, і рашэньні — як пра завядзеньне спраў, гэтак і пра закрыцьцё — прымаліся на палітычным узроўні. Расцэньваю гэта як сваю невялікую перамогу. Можна сказаць, што ў спаборніцтве Анатоля Лябедзькі з пракуратурай 1:0 на маю карысьць. Але мне ня бачыцца ў гэтым сьведчаньня нейкіх рэальных зьменаў у краіне. Хутчэй, гэта прымусовая неабходнасьць”.
З-за крымінальнай справы супроць Анатоля Лябедзькі яму з 2007 году забаранілі выезд за мяжу. Ці стане палітык зноў выязным?
У пракуратуры Анатолю Лябедзьку пацьвердзілі, што забарона яму на выезд за мяжу здымаецца. Між тым на беларуска-літоўскай мяжы, паводле Анатоля Лябедзькі, пра гэта яшчэ ня ведаюць:
“Яшчэ ўчора я заставаўся ў сьпісах невыязных, хаця ўжо 3-га інфармацыя была накіравана ў міністэрства ўнутраных спраў”.
У 2007-м годзе некаторым моладзевым актывістам не ўдавалася выехаць зь Беларусі праз заходнюю і паўднёвую межы. Беларускія памежнікі не дазволілі перасекчы мяжу ў Літву лідэру “Маладога фронту” Зьмітру Дашкевічу, актывістцы Насьце Палажанцы. Актывіста Барыса Гарэцкага, які ехаў у Кіеў, памежнікі зьнялі зь цягніка. Ці дзейнічаюць гэтыя забароны цяпер?
Паводле Зьмітра Дашкевіча, у канцы студзеня ён атрымаў ліст з Генэральнай пракуратуры, у якім паведамлялася, што ён “ніколі ня быў у сьпісах невыязных”. Празь некалькі дзён Дашкевіч без праблем зьезьдзіў у Вільню. Насьці Палажанцы, якая зьвярнулася ў суд, каб аспрэчыць забарону на выезд за мяжу, нядаўна адказалі, што яна “патрапіла ў сьпісы невыязных памылкова”. Забарону на выезд за мяжу Барысу Гарэцкаму зьнялі ўжо некалькі месяцаў таму.
Падставай для першай справы стаў артыкул Анатоля Лябедзькі ў “Народнай волі”, а другую распачалі пасьля інтэрвію, якое палітык даў праграме “Люстэрка” Мікалая Сванідзэ на расейскім тэлеканале РТР. Пазьней у пракуратуры крымінальныя справы аб’ядналі.
Анатоль Лябедзька ніколі не прызнаваў сябе вінаватым у распаўсюдзе хлусьні пра Аляксандра Лукашэнку. Палітык мяркуе, што юрыдычных падстаў, каб яго перасьледаваць, ніколі не было:
Гэта чыстая палітыка, і рашэньні — як пра завядзеньне спраў, гэтак і пра закрыцьцё — прымаліся на палітычным узроўні.