Сёньня ў Менску ў Палацы рэспублікі прайшло першае паседжаньне грамадзкай кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Яго праводзіў кіраўнік адміністрацыі Ўладзімер Макей. За адным сталом апынуліся людзі, погляды якіх на многія праблемы шмат у чым адрозьніваюцца.
Удзельнік сустрэчы дырэктар фірмы “БелВетраЭнэрга” Ўладзімер Нісьцюк гаворыць: новая структура — кансультатыўна-дарадчая:
“Яна будзе займацца праблемамі экспэртызы праектаў нарматыўных актаў, распрацоўваць рэкамэндацыі дзяржаўным органам. Вельмі такі шырокі спэктар. Яна як дарадчая і экспэртная структура. І таму ў палажэньні прадугледжваецца, што ніхто не прадстаўляе тут ніякую партыю, ніякую грамадзкую арганізацыю. Кожны зьяўляецца грамадзкім дзеячам, які мае досьвед і веды, неабходныя для таго, каб займацца такой вельмі далікатнай справай”.
На сустрэчу запрасілі 30 чалавек асабіста. Сярод іх, прыкладам, прафэсар Станіслаў Багданкевіч, кіраўнік Аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка, прафэсар Аляксандар Патупа, рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэту Ўладзімер Шымаў, галоўны рэдактара газэты “Рэспубліка” Анатоль Лемяшонак, журналіст Пётар Марцаў, публіцыст Вячаслаў Оргіш, рэдактар газэты “Советская Белоруссія” Павал Якубовіч, прафсаюзныя дзеячы Леанід Козік, Аляксандар Ярашук ды іншыя.
З усіх запрошаных паседжаньне праігнараваў толькі кіраўнік Руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч:
“Яны нам званілі і запрашалі. Я зразумеў, што гэта запрашэньне для Руху. І мы вырашылі, што нас прадстаўляць будзе Віктар Карняенка. Я паведаміў пра гэта, але запрашэньня на сёньняшняю нараду ад іх не было. Магчыма Карняенка і не запрошаны. Больш нічога я сказаць не магу”.
Спадар Карняенка пацьвердзіў: запрашэньня ён не атрымаў і таму ў Палац Рэспублікі сёньня не хадзіў.
Сярод удзельнікаў паседжаньня быў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:
“У мяне ўражаньне лепшае, чым я чакаў, шчыра кажучы. Я так зразумеў: ва ўлады ёсьць у гэтым неабходнасьць — жаданьня, мабыць, няма. А вось неабходнасьць ёсьць! І гэта адчувалася ва ўсіх выступах і паводзінах.
Тым больш, што спачатку ўлады казалі: у радзе будзе 20 чалавек.А ўвайшло — 29. І ўключылі шмат фігур зь іхнай вэртыкалі: Козік, Чаргінец, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Голубева, Русы, Давыдзька… Прывялі войска немалое, скажам так. Усё гэта сьведчыць пра тое, што яны мусяць гэтым займацца“.
Палітычныя структуры фармальна ў раду не запрошаныя. Хаця дэпутатка Тацяна Голубева ачольвае Камуністычную (праўладную) партыю Беларусі, а прафэсар Станіслаў Багданкевіч з’яўляецца ганаровым старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька кажа:
“Мы вырашылі запрасіць на сераду ўсіх нашых прафэсараў сёньняшняга і будучага на паседжаньне прэзыдюму палітрады АДС і паразмаўляць, дзе ёсьць пункты перасячэньня, і ці не могуць яны выконваць нейкія такія хатнія заданьні ад АДС, каб прасоўваць нашу пазытыўную альтэрнатыву”.
Сёньня разглядаліся арганізацыйныя пытаньні. Вырашана да пачатку лета правесьці тры паседжаньні рады. У сакавіку абмяркуюць эканамічныя праблемы, у красавіку — выбарчае заканадаўства, у траўні — утрыманьне зьняволеных у папраўчых установах.