Калі я чытаў і слухаў водгукі, згадаў сваю даўнюю размову з Уралам Латыпавым. Ён на той час ачольваў прэзыдэнцкую адміністрацыю. Мы выпадкова сустрэліся ля Купалаўскага тэатру і пахадзілі паўгадзінкі па сквэры.
Памятаю, Латыпаў спытаўся: “Як вы думаеце, ці абралі б Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам ЗША?” Я адказаў: “Абсалютна ўпэўнены, што — не”. Тады суразмоўца спытаў зноў: “А ці абралі б Біла Клінтана прэзыдэнтам Беларусі?” Я адказаў гэтаксама, як і на першае пытаньне. Тады Латыпаў і падсумаваў: “Каб абраць прэзыдэнта, як у ЗША, найперш трэба нашаму грамадзтву хаця б наблізіцца да амэрыканскага”.
У такім ключы думае і аўтар водгуку на нашым сайце пад нікам Паэт. Ён піша: “Калі беларусы пятнаццаць гадоў цярпяць Лукашэнку, наўрад ці яны гатовыя нават да думкі прыйсьці абіраць „іншага“, не такога, як яны. Каб абраць Абаму, трэба павысіць і інтэлектуальны ўзровень нацыі. Дый выбраць прэзыдэнта Абаму маглі толькі свабодныя людзі, якімі і ёсьць амэрыканцы”.
Дык сапраўды — ці гатовыя грамадзяне Беларусі сёньня абраць іншага? Іншага — паводле расавай, рэлігійнай, полавай ці сэксуальнай прыналежнасьці. Філёзаф Валянцін Акудовіч упэўнены: не, ня здольныя:
“Абама ў Беларусі — немагчымы. Немагчымы з той прычыны, пра якую напісаў слухач, а таксама яшчэ праз цэлы шэраг канцэптуальных праблемаў. Перадусім, беларускае грамадзтва некансалідаванае. А фэномэн Абамы магчымы толькі ў моцна кансалідаваным грамадзтве.
Затым — Абама ў нас немагчымы, бо ў нас адсутнічае палітычная культура ў цэлым, у грамадзтве. І вось гэтыя два моманты абсалютна выключаюць магчымасьць нечага падобнага”.
“Мы абсалютна не гатовыя да чаго-небудзь іншага. Акрамя таго, да чаго прызвычаіліся. Беларусы наагул даволі кансэрватыўныя — як народ, як грамадзтва, як нацыя, якая фармуецца. І наша гісторыя не прадугледжвае такога шырокага лібэралізму”.
Кінадакумэнталіст Юры Хашчавацкі думае, што беларускае грамадзтва ўсё ж паступова зьмяняецца. Што асабліва выяўляецца апошнім часам:
“Гэта выразна бачна,. калі паезьдзіш у транспарце, паходзіш па крамах. Бачна агромністая незадаволенасьць. Людзі адчуваюць, што адбываецца нешта ня тое. Іншая справа — яны яшчэ не разумеюць, што патрэбна. Ёсьць нейкая разгубленасьць”.
А набліжэньне да Амэрыкі спадар Хашчавацкі бачыць толькі праз стварэньне клясы ўласьнікаў:
“Толькі людзі, у якіх ёсьць маёмасьць, пачынаюць разумець, што ім патрэбна. Яны пакрысе пачынаюць уяўляць, які ўрад ім патрэбны, якая ўлада, якія законы.
Час папулістаў пачне сыходзіць з той пары, калі беларусы стануць уласьнікамі. Вось гэта — самае важнае. Нездарма ж Лукашэнка адчувае нюхам: уласьнік — гэта ягоны магільшчык“.
Слухачы “Свабоды”, аднак, ня хочуць чакаць так доўга. Спадарыня Ларыса перакананая: калі ўсім кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі зрабіць роўныя ўмовы для агітацыі, то Лукашэнку перамаглі б ужо на бліжэйшых выбарах:
“І тады палепшыцца наша жыцьцё. А то ўсё абяцанкі-цацанкі. А мы ўсё чакаем. Паясы ж зацягваць надакучыла”.
Некаторыя мае суразмоўцы называлі канкрэтных асобаў, якія б маглі разбудзіць грамадзтва. Прыкладам, кандыдат філязофскіх навук Кастусь Скуратовіч лічыць: найлепшая кандыдатура — Зянон Пазьняк:
Прыедзе Пазьняк — зьявяцца яшчэ іншыя людзі, зьменіцца палітычны ляндшафт. Трэба ствараць іншую атмасфэру. І трэба, каб зьявіліся асобы, якія павядуць за сабою народ“.
“Амэрыка для беларусаў — гэта як іншая плянэта. Там іншы лад жыцьця, там іншыя каштоўнасьці. Там, калі ў нас — дзень, у іх — ноч. Там усё па-іншаму”.

“Давайце зьвернемся да Зянона Станіслававіча Пазьняка. Ён зьехаў ужо амаль 13 гадоў таму. Хай ён вернецца і зьвернецца да тых людзей, якія яго падтрымлівалі. Хай шукае сабе падтрымку. Хай ён не баіцца. Таму што ён палітык. А сапраўдны палітык — толькі той, хто ўсё жыцьцё дамагаецца ўлады.
Прыедзе Пазьняк — зьявяцца яшчэ іншыя людзі, зьменіцца палітычны ляндшафт. Трэба ствараць іншую атмасфэру. І трэба, каб зьявіліся асобы, якія павядуць за сабою народ“.
Намесьніца галоўнага рэдактара газэты “Народная воля” Марына Коктыш упэўненая: кардынальна зьмяніць сытуацыю ў Беларусі можа толькі прэзыдэнт-жанчына. Але, падкрэсьлівае спадарыня Коктыш, якая нядаўна вярнулася са Злучаных Штатаў Амэрыкі, хто б ні быў гэты чалавек, ён ніколі ня стане беларускім Абамам: