ВОРША
Сёньня ў Віцебску адбылася тэрміновая нарада кіраўнікоў найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёну. Абмяркоўвалася стратэгія працы ва ўмовах фінансавага крызісу. Перадусім праблемнай выяўляецца сытуацыя на Аршанскім ільнокамбінаце.
Сёньня галоўная праблема прадпрыемства — гэта незапатрабаванасьць прадукцыі, дужа дарагой для пакупнікоў, якія аддаюць перавагу іншым вытворцам. Так, з эўрапейскай прасторы беларускі лён выцесьніў Кітай, дзе гэтая культура актыўна вырошчваецца, а адзеньне ды тканіна зь лёну прадаюцца па нашмат таньнейшых коштах.
Каб наладзіць рэалізацыю айчыннай прадукцыі, да “льнянога” холдынгу мяркуюць далучыць сетку фірмовых крамаў, якая будзе неўзабаве створана. Пакуль такія крамы існуюць толькі ў Воршы, але гандлююць у іх ня толькі льнянымі вырабамі, але й дыванамі, мэбляй ды іншымі таварамі іншых вытворцаў. Загадчыца фірмовай сэкцыі крамы “Беллён” Ірына Пятроўна распавяла, што сёньня пакупнікоў спрабуюць прывабіць зьніжкамі на прадукцыю льнокамбіната:
“У нас зьнізілася гандлёвая надбаўка з 20 да 10 адсоткаў, а на пасьцельную бялізну з 15 да 5 адсоткаў. Яшчэ будзе акцыя цягам паўгода — зьніжкі для пакупнікоў. Калі тавар будзе таньнейшы, дык, можа, хутчэй знойдзецца на яго пакупнік?”
Пакуль чэргаў па льняныя вырабы ў Воршы не відаць, а склады льнокамбінату па-ранейшаму перапоўненыя. А праблемы з рэалізацыяй не дазваляюць разьлічыцца з пастаўшчыкамі сыравіны — мясцовымі льнозаводамі. У 2007 годзе іх забавязалі адмовіцца ад экспарту і прадаваць сыравіну выключна Аршанскаму льнокамбінату, зрабіўшы закладнікамі стратнага прадпрыемства.
МАГІЛЁЎ
Да прыкладу, 325 мільёнаў рублёў аршанскі льнокамбінат вінаваты сваім хоцімскім калегам.
Хоцімскі льнозавод ня мае права сам прадаваць сваю прадукцыю. Яе ён пастаўляе на Аршанскі ільнокамбінат, які такім правам валодае:
“Мы ім проста даем крэдыт у выглядзе таварнай прадукцыі, але яны нам ня плацяць. На сёньняшні дзень яны нам вінаватыя 325 мільёнаў рублёў. Калі б з намі яны разьлічваліся своечасова, то тады было б цярпіма. Трыста дваццаць пяць мільёнаў — на сёньняшні дзень гэта грошы для нас”, — тлумачыць прадстаўнік адміністрацыі хоцімскага заводу.
Як жа выжывае прадпрыемства ў самым усходнім райцэнтры Беларусі?
“Калі пазалетась год траста каштавала 160 тысяч за тону, то летась ужо 450 тысяч. Каб не падвышаць цану на валакно — бо тады падымуцца цэны на тканіну, тавар — і ён нікому не патрэбны будзе, дзяржава выдзяляе датацыі”.
Не спадзяюцца на Магілёўшчыне ўжо і на замежных інвэстараў:
“Мы ня бачым, што інвэстар будзе ўкладаць у нашыя прадпрыемствы, на якіх умовах. Няма канкрэтных адказаў на пытаньне пра сацыяльную абароненасьць людзей пасьля таго як заводы пяройдуць ва ўласнасьць інвэстара. Як будуць нашыя людзі працаваць? Ці павялічыцца заробак? Ці застанецца ранейшая колькасьць работнікаў?” — тлумачыць генэральны дырэктар Магілёўскага “Холдынгу “Абллён” Віктар Гейдэль.
ГОРАДНЯ
Крызіс мае нэгатыўны ўплыў на прыбытковую раней галіну экспартных перавозак.
У гарадзенскім ААТ “Крыштальтранс” адчулі ўплыў крызісу яшчэ летась у сьнежні. Кажа адзін з дырэктараў прадпрыемства Ігар Прамохін:
“У нас зьменшыліся аб’ёмы перавозак на 40% у кірунку Заходняй і Ўсходняй Эўропы”.
Карэспандэнт: “У новым годзе мінуў ужо амаль месяц — ці адчуваеце вы нейкія зрухі, нарошчваньне аб’ёмаў перавозак?”
Прамохін: “Не, пакуль толькі размовы”.
Дырэктар лідзкай фірмы “Залатыя шалі”, якая таксама займаецца міжнароднымі й унутранымі грузавымі перавозкамі, спадар Міхал — у адчаі:
“Зусім упалі перавозкі. За сьнежань мы зрабілі адзін рэйс, а ў студзені яшчэ ніводнага”.
Фірма “Залатыя шалі” ў асноўным займалася перавозкамі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Расею, а расейскіх — у Беларусь. Цяпер, са слоў спадара Міхала, фрахты ўпалі ў цане адсоткаў на 40, і перавозкі сталі стратнымі.
У гэтай сытуацыі, кажа спадар Міхал, перавозчыкі засталіся сам-насам з праблемамі крызісу й ніякай падтрымкі ад дзяржавы не адчуваюць:
“Сытуацыя складаецца так, што і прадаць нічога ня можаш, каб заплаціць за крэдыты, бо тэхніку, якую набываў раней па адной цане, цяпер можаш прадаць толькі за палову гэтай цаны”.
Спадар Міхал лічыць, што пакуль у Расеі не запрацуюць прадпрыемствы, беларускія перавозчыкі таксама будуць стаяць:
“Нейкія грошы ўліваюцца, але аддачы ніякай няма. Усе нашы прадпрыемствы стаяць, бо няма заказаў з Расеі. У расейцаў крэдытных рэсурсаў няма, грошы да нас ня йдуць, вось таму мы й стаім”.
ГОМЕЛЬ
У Гомелі чыноўнікі спадзяюцца, што наступствы крызісу ўдасца выправіць праз кантроль і праверкі. І, як вынікае, у чвэрці розьнічных гандлёвых прадпрыемстваў Гомеля, Рэчыцы, Сьветлагорску, Рагачова, дзе прайшлі праверкі, выяўлена завышэньне коштаў на крупы, рыбу й прадукты зь яе. Значна вырасьлі кошты на алей, чай, каву, цытрусавыя.
Але вось што кажа гандлярка рыбай на рынку “Славянскі” ў Рэчыцы спадарыня Натальля:
“Дваццаць працэнтаў нацэнка. Гэта імпартны тавар — з Расеі, Ісьляндыі, Нарвэгіі. Новыя закупкі рыбы паступаюць у Беларусь па новых цэнах у разьліку на даляр альбо эўра, а курс валюты ўсюды вырас. Мы бярэм рыбу ў Менску — заключылі дамовы зь фірмамі „Віталюр“ і „Прадпост“. Але мы ня маем права больш як на 20 працэнтаў рабіць накрутку. У нас цэны цяпер нават ніжэйшыя, чым у крамах”.
Да прадпрымальнікаў, тым ня менш, увага асаблівая — і ў Рэчыцы, і ў іншых раённых цэнтрах. Актывіст стваранага руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Шабетнік расказвае:
“Паказваюць, што прадпрымальнікі ва ўсім вінаватыя, і людзі з тым жа прыходзяць. Нядаўна здарыўся такі выпадак. Пакупнік кідаў у гандляра бляшанкай кавы — яму падалося, што цана завышаная. І хаця прадпрымальнік паказваў накладную, што „накруціў“ на бляшанку толькі 10 адсоткаў ад цаны пастаўшчыка, атрымаў за гэта бляшанкай у твар”.
Сёньня ў Віцебску адбылася тэрміновая нарада кіраўнікоў найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёну. Абмяркоўвалася стратэгія працы ва ўмовах фінансавага крызісу. Перадусім праблемнай выяўляецца сытуацыя на Аршанскім ільнокамбінаце.
Сёньня галоўная праблема прадпрыемства — гэта незапатрабаванасьць прадукцыі, дужа дарагой для пакупнікоў, якія аддаюць перавагу іншым вытворцам. Так, з эўрапейскай прасторы беларускі лён выцесьніў Кітай, дзе гэтая культура актыўна вырошчваецца, а адзеньне ды тканіна зь лёну прадаюцца па нашмат таньнейшых коштах.
Чэргаў на лён няма, а склады перапоўненыя
“У нас зьнізілася гандлёвая надбаўка з 20 да 10 адсоткаў, а на пасьцельную бялізну з 15 да 5 адсоткаў. Яшчэ будзе акцыя цягам паўгода — зьніжкі для пакупнікоў. Калі тавар будзе таньнейшы, дык, можа, хутчэй знойдзецца на яго пакупнік?”
Пакуль чэргаў па льняныя вырабы ў Воршы не відаць, а склады льнокамбінату па-ранейшаму перапоўненыя. А праблемы з рэалізацыяй не дазваляюць разьлічыцца з пастаўшчыкамі сыравіны — мясцовымі льнозаводамі. У 2007 годзе іх забавязалі адмовіцца ад экспарту і прадаваць сыравіну выключна Аршанскаму льнокамбінату, зрабіўшы закладнікамі стратнага прадпрыемства.
МАГІЛЁЎ
Да прыкладу, 325 мільёнаў рублёў аршанскі льнокамбінат вінаваты сваім хоцімскім калегам.
Ільнозаводы засталіся бяз грошай
“Мы ім проста даем крэдыт у выглядзе таварнай прадукцыі, але яны нам ня плацяць. На сёньняшні дзень яны нам вінаватыя 325 мільёнаў рублёў. Калі б з намі яны разьлічваліся своечасова, то тады было б цярпіма. Трыста дваццаць пяць мільёнаў — на сёньняшні дзень гэта грошы для нас”, — тлумачыць прадстаўнік адміністрацыі хоцімскага заводу.
Як жа выжывае прадпрыемства ў самым усходнім райцэнтры Беларусі?
“Калі пазалетась год траста каштавала 160 тысяч за тону, то летась ужо 450 тысяч. Каб не падвышаць цану на валакно — бо тады падымуцца цэны на тканіну, тавар — і ён нікому не патрэбны будзе, дзяржава выдзяляе датацыі”.
Не спадзяюцца на Магілёўшчыне ўжо і на замежных інвэстараў:
“Мы ня бачым, што інвэстар будзе ўкладаць у нашыя прадпрыемствы, на якіх умовах. Няма канкрэтных адказаў на пытаньне пра сацыяльную абароненасьць людзей пасьля таго як заводы пяройдуць ва ўласнасьць інвэстара. Як будуць нашыя людзі працаваць? Ці павялічыцца заробак? Ці застанецца ранейшая колькасьць работнікаў?” — тлумачыць генэральны дырэктар Магілёўскага “Холдынгу “Абллён” Віктар Гейдэль.
ГОРАДНЯ
Крызіс мае нэгатыўны ўплыў на прыбытковую раней галіну экспартных перавозак.
У гарадзенскім ААТ “Крыштальтранс” адчулі ўплыў крызісу яшчэ летась у сьнежні. Кажа адзін з дырэктараў прадпрыемства Ігар Прамохін:
“У нас зьменшыліся аб’ёмы перавозак на 40% у кірунку Заходняй і Ўсходняй Эўропы”.
Карэспандэнт: “У новым годзе мінуў ужо амаль месяц — ці адчуваеце вы нейкія зрухі, нарошчваньне аб’ёмаў перавозак?”
“У сьнежні — адзін рэйс, а ў студзені — ніводнага”
Дырэктар лідзкай фірмы “Залатыя шалі”, якая таксама займаецца міжнароднымі й унутранымі грузавымі перавозкамі, спадар Міхал — у адчаі:
“Зусім упалі перавозкі. За сьнежань мы зрабілі адзін рэйс, а ў студзені яшчэ ніводнага”.
Фірма “Залатыя шалі” ў асноўным займалася перавозкамі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Расею, а расейскіх — у Беларусь. Цяпер, са слоў спадара Міхала, фрахты ўпалі ў цане адсоткаў на 40, і перавозкі сталі стратнымі.
У гэтай сытуацыі, кажа спадар Міхал, перавозчыкі засталіся сам-насам з праблемамі крызісу й ніякай падтрымкі ад дзяржавы не адчуваюць:
“Сытуацыя складаецца так, што і прадаць нічога ня можаш, каб заплаціць за крэдыты, бо тэхніку, якую набываў раней па адной цане, цяпер можаш прадаць толькі за палову гэтай цаны”.
Спадар Міхал лічыць, што пакуль у Расеі не запрацуюць прадпрыемствы, беларускія перавозчыкі таксама будуць стаяць:
“Нейкія грошы ўліваюцца, але аддачы ніякай няма. Усе нашы прадпрыемствы стаяць, бо няма заказаў з Расеі. У расейцаў крэдытных рэсурсаў няма, грошы да нас ня йдуць, вось таму мы й стаім”.
ГОМЕЛЬ
У Гомелі чыноўнікі спадзяюцца, што наступствы крызісу ўдасца выправіць праз кантроль і праверкі. І, як вынікае, у чвэрці розьнічных гандлёвых прадпрыемстваў Гомеля, Рэчыцы, Сьветлагорску, Рагачова, дзе прайшлі праверкі, выяўлена завышэньне коштаў на крупы, рыбу й прадукты зь яе. Значна вырасьлі кошты на алей, чай, каву, цытрусавыя.
Але вось што кажа гандлярка рыбай на рынку “Славянскі” ў Рэчыцы спадарыня Натальля:
“Дваццаць працэнтаў нацэнка. Гэта імпартны тавар — з Расеі, Ісьляндыі, Нарвэгіі. Новыя закупкі рыбы паступаюць у Беларусь па новых цэнах у разьліку на даляр альбо эўра, а курс валюты ўсюды вырас. Мы бярэм рыбу ў Менску — заключылі дамовы зь фірмамі „Віталюр“ і „Прадпост“. Але мы ня маем права больш як на 20 працэнтаў рабіць накрутку. У нас цэны цяпер нават ніжэйшыя, чым у крамах”.
Паказваюць, што прадпрымальнікі вінаватыя ў росьце коштаў.