Які характар і тон маюць публікацыі на гэтую тэму? На што зьвяртаюць увагу мэдыі? Пра гэта распавядае кіраўнік рэдакцыйнай рады ўсеўкраінскага тыднёвіка “Сівершчына” Пятро Антоненка:
“Пішуць у асноўным пазытыўна, дужа добра пішуць — што трэба працаваць, узмацняць кантакты. Усе, праўда, зьдзіўляліся, што ўвогуле наш прэзыдэнт першы раз сустрэўся з вашым. Чатыры гады ўжо як Юшчанка прэзыдэнтам — і ні разу не было такой афіцыйнай сустрэчы. Ён і ў Беларусь не прыяжджаў, і тут не сустракаліся. Дык багата хто зьдзіўлены: як жа так? Найбліжэйшы сусед наш, трэба сябраваць, працаваць разам… Але вінавацяць у гэтым не Лукашэнку, а найбольш Юшчанку”.
Мэдыі, паводле спадара Антоненкі, аддаюць найбольшую ўвагу наступным пытаньням узаемных стасункаў:
“Першае — гэта каб паездкі былі больш адкрытымі, бо цяпер шмат усялякіх фармальнасьцяў. Напрыклад, рэгістрацыя ўкраінцаў у міліцыі, калі яны знаходзяцца ў Беларусі больш як тры дні. Зараз тэрмін падоўжылі да трыццаці дзён, каб быў нармальны такі абмен паездкамі грамадзянаў дзьвюх краінаў. І гандаль каб разьвіваўся — малавата яшчэ мы гандлюем між сабой. Меней пытаньняў узьнімаецца наконт газу. Ну, і яшчэ Ўкраіна будзе прадаваць электраэнэргію Беларусі — усе гэта пазытыўна ацэньваюць. Вось такія ў нас у асноўным тэмы ў камэнтарах”.