Барак Абама прынясе прэзыдэнцкую прысягу на прыступках Капітолію, сядзібы амэрыканскага Кангрэсу. Ён прысягне абараняць Канстытуцыю Злучаных Штатаў на Бібліі, на якой у 1861 годзе прысягаў прэзыдэнт Абрагам Лінкальн.
Паводле Канстытуцыі ЗША, прэзыдэнт паўтарае за старшынём Вярхоўнага суду наступныя словы прысягі: „Урачыста прысягаю, што буду сумленна выконваць абавязкі Прэзыдэнта Злучаных Штатаў і буду рабіць усё магчымае, каб захоўваць, падтрымліваць і абараняць Канстытуцыю Злучаных Штатаў”.
Пасьля выбару прэзыдэнтам у лістападзе Абама дамогся судовага рашэньня, якое дазваляе яму дадаць да вышэй прыведзеных словаў фразу: „Хай дапаможа мне Бог”. Паводле амэрыканскай традыцыі, гэтую фразу ў дадатак да прадпісанага Канстытуцыяй тэксту сказаў падчас сваёй прысягі Джордж Вашынтгтон, першы прэзыдэнт ЗША (апанэнты згадваньня Бога ў прэзыдэнцкай прысязе аргумэнтуюць, што няма ніякага гістарычнага доказу, быццам Джордж Вашынгтон сапраўды сказаў гэтыя словы).
Прэзыдэнцкая інаўгурацыя Абамы будзе праходзіць сярод беспрэцэдэнтных мераў бясьпекі. Для звычайнага руху зачынена каля 100 вуліц і сем мастоў у Вашынгтоне. На дахах будынкаў вакол Капітолію і разьлеглага парку, у якім сабраўся больш чым двухмільённы натоўп,— шмат снайпэраў. Над месцам інаўгурацыі безупынна кружляюць вайсковыя гелікоптэры. Улады абсталявалі больш за 5 000 відэакамэраў у горадзе, каб сачыць за парадкам і бясьпекай у дзень інаўгурацыі.
На інаўгурацыі будуць прысутнічаць амаль усе ўрадовыя асобы і кангрэсмэны, але ня будзе сакратара абароны Робэрта Гейтса. Абама вырашыў, што калі б у часе інаўгурацыі здарылася нейкае няшчасьце і ён ня змог бы выконваць прэзыдэнцкія абавязкі, кіраўніком ураду мае быць шэф Пэнтагону Гейтс. Месцазнаходжаньне Гейтса ў дзень інаўгурацыі засакрэчанае.
Пасьля прынясеньня прысягі Абама выступіць з інаўгурацыйнай прамовай. У СМІ прасачылася інфармацыя, што прамова будзе доўжыцца 17 хвілін, а яе галоўнай тэмай будзе „новая эпоха адказнасьці”.
Апошні дзень перад інаўгурацыяй Барак Абама з жонкай Мішэл правялі, працуючы як валанцёры ў грамадзкіх праектах у Вашынгтоне: прэзыдэнт фарбаваў сьцены прытулку для бяздомнай моладзі і наведаў параненых вэтэранаў у вайсковым шпіталі, а першая дама дапамагала рыхтаваць пакеты для амэрыканскіх жаўнераў у Іраку і Аўганістане.
Уступаючы на пасаду 44-га прэзыдэнта ЗША, Абама мае падтрымку 79 адсоткаў амэрыканцаў. Гэта найвышэйшы рэйтынг папулярнасьці на прэзыдэнцкім старце сярод пяці апошніх амэрыканскіх прэзыдэнтаў. Больш за палова тых, хто галасаваў у лістападаўскіх выбарах за суперніка Абамы, Джона Маккейна, таксама кажуць, што яны з аптымізмам глядзяць у будучыню краіны пад кіраўніцтвам Абамы.