Як гаворыцца ў паведамленьні Газпрома, пасьля ўдакладненьня заявак эўрапейскіх і ўкраінскіх спажыўцоў была дасланая другая заяўка на 423 мільёнаў кубамэтраў.
У 9 гадзін беларускага часу Ўкраіна пачала транзыт расейскага газу ў Эўропу. У 10.10 пасьля ўзгадненьня другой заяўкі газ пачаў паступаць для спажыўцоў Украіны і па іншых газа-размеркавальных станцыях.
Транзыт пачаўся ў адпаведнасьці з дасягнутымі ўначы 18 студзеня дамоўленасьцямі паміж прэм'ер-міністрамі Расеі і Ўкраіны Ўладзімерам Пуціным і Юліяй Цімашэнкай. Аб'ём газу праз Украіну ў 2009 годзе складзе 120 мільярдаў кубамэтраў.