Магілёўскія актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Маладая Беларусь” адзначылі Дзень салідарнасьці. Раніцай па цэнтральных вуліцах абласнога цэнтру яны расклеілі партрэты зьніклых палітыкаў і журналістаў. А ўдзень расфарбавалі сьцены ў спальных раёнах гораду лічбамі “16”.
У моладзевай акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў актывістаў. Ніводзін зь іх ня быў затрыманы.
Увечары актывісты моладзевых суполак Магілёва зладзілі пікет і шэсьце са сьвечкамі. У акцыях узялі ўдзел паўтара дзясятка маладзёнаў.
Са сьвечкамі актывісты прайшлі па цэнтральных вуліцах Магілёва. Пікет адбыўся таксама на цэнтральнай магілёўскай вуліцы — Першамайскай. Са сьвечкамі й плякатамі зьніклых палітыкаў актывісты прастаялі каля гадзіны. Акцыі прайшлі без затрыманьняў.
Дзень беларускай салідарнасьці адзначаецца ад кастрычніка 2005 году 16 чысла кожнага месяца. У Менску, у рэгіёнах Беларусі, за мяжой людзі вось ужо больш за тры гады выходзяць на плошчы сваіх гарадоў на знак салідарнасьці зь сем’ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў беларускай апазыцыі.