Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – дзень салідарнасьці


Актывісты незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" будуць ладзіць акцыі салідарнасьці зь сем'ямі зьніклых і пакаранымі ў "справе 14-ці".


Так яны адзначаць дзень салідарнасьці, які адбываецца больш за тры гады штомесяц 16 чысла.

У сьнежні актывісты кампаніі "Эўрапейская Беларусь", "Джынс за свабоду" і "Малады фронт" правялі пікеты каля кінатэатраў "Беларусь" і "Масква". Яны замацавалі расьцяжку, на якой былі партрэты зьніклых і пакараных у "справе 14-ці".

16 сьнежня ў Беларусі і ў многіх краінах сьвету адбываюцца акцыі салідарнасьці, мэта якіх – зьвярнуць увагу на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

Дзень беларускай салідарнасьці адзначаецца ад кастрычніка 2005 году 16-га чысла кожнага месяца. У Менску, у рэгіёнах Беларусі, за мяжой людзі вось ужо больш за тры гады выходзяць на плошчы сваіх гарадоў у знак салідарнасьці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў беларускай апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG