У выніку паветраных і наземных атак Ізраілю ў Газе, якія працягваюцца другі тыдзень, загінула 640 палестынцаў і 10 ізраільцян.
Францускі прэзыдэнт Нікаля Сарказі заявіў, што ўлады Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі пагадзіліся на плян спыненьня агню ў Паласе Газы, распрацаваны Францыяй і Эгіптам. Сарказі заклікаў як мага хутчэй ажыцьцявіць гэты плян.
Аднак улады Ізраілю кажуць, што яны яшчэ працягваюць перамовы наконт гэтага пляну з Эгіптам, а Хамас, які кантралюе Паласу Газы, заявіў, што ён пакуль вывучае гэтую ініцыятыву.
Другі паводле важнасьці лідэр “Аль-Каіды” Аз-Завагіры распаўсюдзіў праз інтэрнэт аўдыёзварот. У ім ён заклікаў мусульманаў да атакаў на Ізраіль і краіны Захаду ў адказ на вайсковую апэрацыю ў Паласе Газы.
Адначасова ён абвінаваціў новаабранага прэзыдэнта ЗША Барака Абаму ў саўдзеле ў вайсковых дзеяньнях у Газе, паколькі той нічога не зрабіў каб спыніць Ізраіль.
Тым часам новаабраны прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў сваю глыбокую занепакоенасьць вайсковымі дзеяньнямі ў Паласе Газы.
Ён зазначыў, што кожны дзень сочыць за сытуацыяй у рэгіёне і шкадуе з нагоды сьмерці цывільных грамадзян. Аднак ад далейшых камэнтароў сытуацыі ён адмовіўся, бо пакуль яшчэ не заступіў на пасаду прэзыдэнта ЗША. Пасьля інаўгурацыі 20 студзеня Абама абяцае найстоліва і эфэктыўна шукаць шляхі вырашэньня блізкаўсходняга канфлікту.