Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль вядзе наземную апэрацыю ў Паласе Газа


Ізраільскія танкі і пяхота пры падтрымцы авіяцыі вядуць баі супраць Хамасу на тэрыторыі Паласы Газа.

Ізраільскія караблі заблякавалі рух па дарозе ўздоўж марскога ўзьбярэжжа. Такім чынам Паласа Газа эфэктыўна падзеленая ізраільскім войскам на дзьве часткі. Горад Газа аточаны ізраільцянамі.
Ізраільскія вайскоўцы ўступілі на тэрыторыю Паласы Газа.


Кампанія супраць Хамасу працягваецца другі тыдзень, з пачаткам наземнай апэрацыі вырасьлі страты з абодвух бакоў.

Паводле афіцыйных зьвестак, цягам мінулай ночы загінуў адзін ізраільскі салдат і паранена 30 іншых. Страты палестынцаў за ўвесь час кампаніі склалі 500 чалавек забітымі і 2500 параненымі. 4 ізраільцяніна загінулі ў выніку ракетных абстрэлаў з Паласы Газа.
Паранены ізраільскі салдат.


Міністар абароны Ізраілю Эхуд Барак прызнаў, што наземная кампанія ня будзе ані лёгкай, ані хуткай.

Рада бясьпекі ААН не змагла ўхваліць рэзалюцыю з заклікам да тэрміновага спыненьня агню ў Паласе Газа. Сваё вэта на праект наклалі ЗША, якія лічаць што Хамас будзе ігнараваць гэтую рэзалюцыю. Паводле брытанскага прэм’ера Гордана Браўна, наземная апэрацыя Ізраілю ў Газе зьяўляецца “вельмі небясьпечным момантам”, ён заклікаў прыкласьці болей міжнародных намаганьняў для спыненьня агню.
Расея выказала сваю вялікую занепакоенасьць разьвіцьцём сытуацыі і накіравала ў рэгіён свайго прадстаўніка Аляксандра Салтанава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG