Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільярдэр забіў сябе з-за крызісу


74-гадовы нямецкі мільярдэр Адольф Мэркле (Adolf Merckle), уладальнік фармацэўтычнага канцэрну “Ратыёфарм”, кінуўся пад цягнік непадалёк ад сваёй хаты. У рэйтынгу самых багатых людзей плянэты часопісу Forbes Адольф Мэркле займае 94-е месца.

Мэркле з асабістай маёмасьцю паводле розных ацэнак ад 7 да 11 мільярдаў эўра быў адным з найбагацейшых людзей Нямеччыны. Апроч вытворчасьці мэдыкамэнтаў, Мэркле валодаў таксама канцэрнам, які вырабляў будаўнічыя матэрыялы. На ягоных прадпрыемствах, агульны кошт якіх ацэньваецца ў 30 мільярдаў эўра, працуе 100 тысяч чалавек.

Мільярдэр, які кінуўся пад цягнік вечарам у панядзелак, загінуў імгненна, але паведамленьне пра ягоную сьмерць зьявілася толькі праз суткі.

Сям’я, якой мільярдэр пакінуў разьвітальны ліст, называе прычынай самагубства магната цяжкі эканамічны стан, у якім апынуўся бізнэс Адольфа Мэркле ў выніку сусьветнага фінансавага крызісу.

Прычынай эканамічных цяжкасьцяў Мэркле экспэрты лічаць няўдалыя апэрацыі з акцыямі канцэрна “Фальксваген”. Запазычанасьці бізнэсу Мэркле ацэньваюцца экспэртамі ад 700 мільёнаў да 1 мільярда эўра.

Вядомыя палітыкі й бізнэсоўцы Нямеччыны ўжо выступілі з высокімі ацэнкамі жыцьця й дзейнасьці Адольфа Мэркле й выказалі свае спачуваньні ягоным сваякам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG