Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзю Ільіну такі звольнілі за карупцыю


Алена Ільіна вызвалена ад пасады намесьніка старшыні і судзьдзі суду Цэнтральнага раёну Менску.

Адмысловы ўказ прэзыдэнта № 2 ад 5 студзеня гэтага года ўключаны ў Нацыянальны рэестар прававых актаў Беларусі.

Нагадаем, Аляксандар Лукашэнка загадаў звольніць судзьдзяў Валеры Есьмана, Алену Ільіну і Тацяну Паўлючук, якія падазраюцца ў карупцыі. Кіраўнік Беларусі згадаў гэтыя імёны ў зьвязку з “кватэрнымі махінацыямі”. А менавіта — з гісторыяй пра тое, як пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір набываў сабе кватэру. Кватэра, казаў на нарадзе 13 лістапада Лукашэнка, была набытая з парушэньнямі. І калі асоба, якая жыла ў ёй, зьвярнулася ў суд Цэнтральнага раёну, то судзьдзя Ільіна “ўзгадняла праз тэлефон са Сьнегіром пасьлядоўнасьць сваіх дзеяньняў”. А судзьдзі Есьман і Паўлючук “прынялі рашэньне накласьці спагнаньне на наймальніка кватэры за нібыта самавольную перапляніроўку гэтай кватэры”.

Аляксандар Лукашэнка загадаў старшыні Вярхоўнага суду Валяніцну Сукалу вызваліць ад займаных пасадаў судзьдзяў Ільіну, Есьмана і Паўлючук.

Усе трое судзьдзяў таксама вядомыя сваім удзелам у працэсах супраць актывістаў апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG