І “Стратэгія”, і цэнтар Мізэса прапагандуюць у Беларусі лібэральныя каштоўнасьці. Зыходзячы з гэтага, Леанід Заіка — кіраўнік “Стратэгіі” — знайшоў для вызначэньня адыходзячага году наступныя словы:
“Год быў цудоўны па сваёй, я б сказаў, зьнешняй ідэнтычнасьці. Чыноўнікі нарэшце пачалі прамаўляць слова “лібэралізм”. І ведаеце, яны ня могуць яго вымаўляць. Ня могуць! Бо гэта было забаронена. І гэта было цікава глядзець, як людзі кваліфікуюць пэўныя тэрміны, забароненыя ўнутраным цэнзарам. Пра зьнешняга я ўжо не кажу”.
Яраслаў Раманчук — кіраўнік цэнтру Мізэса — прадставіў намінантаў. Ён адзначыў, што сёлета, каб лібэралізаваць сытуацыю ў краіне, сёе-тое зрабіла адміністрацыя прэзыдэнта. Менавіта яна прызнаная “Найлепшым органам дзяржаўнага кіраваньня”, а “Найлепшым законапраектам году” названы прэзыдэнцкі ўказ № 689 аб прыпыненьні правядзеньня кантролю і нагляду... І наадварот, крытыкаваўся ўрад, які па-ранейшаму ўжывае старыя мэтады кіраваньня эканомікай. Менавіта таму найгоршым органам дзяржаўнага кіраваньня аналітыкі вызначылі міністэрства эканомікі, а “правалам году” — велізарнае адмоўнае сальда зьнешняга гандлю.
Спадар Раманчук спадзяецца, што ў наступным годзе перабудова беларускай эканомікі (няхай пакуль і няўклюдная) працягнецца. І гэта дало падставу задаць аналітыку пытаньне: “А да якіх палітычных наступстваў могуць прывесьці такія захады?”
Кіраўнік цэнтру Мізэса прагназуе:
“Думка прэзыдэнцкай адміністрацыі цяпер пра тое, каб ісьці кітайскім альбо сынгапурскім шляхам. Яны разумеюць, што нават для таго, каб легалізаваць капітал, які быў вывезены з краіны, патрэбныя зусім іншыя правілы гульні. І вось для гэтага і патрэбная лібэралізацыя. А не таму, што яны пераканаліся, што рынак лепшы за плянавую эканоміку. Значыць, яны павінны ісьці на нейкія кампрамісы. А таму я думаю, што будуць нейкія кампрамісы і з грамадзянскай супольнасьцю, і з палітычнымі партыямі. Гэта ня значыць, што будзе ўваход ва ўладу палітыкаў з аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Гэта будуць іншыя людзі. Можа, будзе спроба зрабіць нейкую новую структуру. Я думаю, што наступныя парлямэнцкія выбары ў нас будуць больш падобныя да выбараў у Казахстане ці Расеі”.
Упершыню ў гісторыі Беларусі вызначаны пераможца ў намінацыі — “Чэмпіён лібэралізму”. Ім стаў выкладчык Беларускага нацыянальна-тэхнічнага ўнівэрсытэту Аляксандар Кавалёў. Ён актыўна прапагандаваў ідэі лібэралізму ў сваіх лекцыях, артыкулах, у блогу.