Ізраільская вайсковая апэрацыя стала адказам на абстрэл ізраільскай тэрыторыі.
Удар з паветра быў нанесены адначасова па 30 розных кропках. Па дадзеным Reuters, у выніку ізраільскай атакі на галоўны штаб ісламісцкай паліцыі загінулі па меншай меры 40 чалавек.
У сэктары Газа адбылося па меншай меры 15 выбухаў.
У адказ на авіяналет ізраільскага войска на сэктар Газа баявікі руху ХАМАС абстралялі ракетамі тэрыторыю Ізраіля, паведамляе AFP.
Па дадзеным агенцтва, у бок Ізраіля былі выпушчаныя дзясяткі ракет. Раней прадстаўнік ХАМАС выступіў па радыё з заклікам да сваіх паплечнікаў аб'яднацца, каб адказаць на ізраільскую атаку.