Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў прадстаўнік аднаго з камэрцыйных банкаў.
Паводле суразмоўцы агенцтва, Нацбанк тлумачыць гэта складанай сытуацыяй на ўнутраным валютным рынку краіны.
У лісьце, які накіраваны ў камэрцыйныя банкі, рэкамэндавана ўзмацніць кантроль за мэтавым выкарыстаньнем спажывецкіх крэдытаў, выдзяляць спажывецкія крэдыты ў рублях толькі на набыцьцё тавараў беларускай вытворчасьці.
У прэсавай службе Нацыянальнага банку камэнтаваць гэтую інфармацыю адмовіліся.