Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларусбанк” спыніў крэдытаваньне жыльля


Найбуйнейшы беларускі банк ААТ “ААБ Беларусбанк” з 8 сьнежня спыніў крэдытаваньне куплі жыльля, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на банк.


Цяпер “Беларусбанк” крэдытуе толькі будаўніцтва жыльля — для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэньне жыльлёвых умоваў.

Таксама ў банку паведамілі, што рашэньне выключыць крэдытаваньне куплі жыльля на другасным рынку зь пераліку паслуг было прынятае ўпраўленьнем “Беларусбанку” пасьля аналізу рынку крэдытаваньня жыльля і яго аб'ёмаў.

Спажывецкія крэдыты “Беларусбанк” выдае цяпер толькі на тэрмін да 1 году і толькі ў беларускіх рублях.

Іншыя беларускія банкі таксама ўвялі абмежаваньні па выдачы крэдытаў насельніцтву.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG