Адказваючы на пытаньне, ці вызначана Астравецкая пляцоўка як месца для будаўніцтва АЭС, спадар Сямашка пацьвердзіў: “Так, ужо вызначана”.
Віцэ-прэм’ер паведаміў на паседжаньні Нацыянальнай рады, што 21 студзеня ў Астраўцы пачнецца будаўніцтва першых чатырох- і дзевяціпавярховых дамоў для будаўнікоў АЭС, а праз год пачнецца будаўніцтва прамысловай пляцоўкі ў раёне Астраўца. Паседжаньне міжведамаснай камісіі, на якой будзе канчаткова зацьверджана пляцоўка для будаўніцтва АЭС у Беларусі, адбудзецца ў бліжэйшыя дні.
Нагадаем, апошнім часам разглядаліся тры пляцоўкі, прыдатныя для будаўніцтва — Чырвонапалянская (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласьці), Кукшынаўская (Горацкі раён Магілёўскай вобласьці) і Астравецкая (у Гарадзенскай вобласьці)