Рух зарэгістравалі толькі з чацьвёртай спробы. Упершыню ўстаноўчая канфэрэнцыя гэтай грамадзкай арганізацыі прайшла яшчэ у траўні 2007 году, апошняя, чацьвёртая, сёлета, у кастрычніку.
Аляксей Кавалец зьяўляецца адным з заснавальнікаў Руху, пачынаючы ад самага першага ўстаноўчага сходу. Менавіта ён сёньня атрымліваў афіцыйнае пасьведчаньне аб рэгістрацыі ў Мінюсце:
“Мой камэнтар просты. І настрой мой добры. Таму, што гэта якраз зрухі. Можа, яны дэкаратыўныя, муляжныя? Таму пабачым, як улады дазволяць нашу дзейнасьць далей, ужо як зарэгістраванай арганізацыі.
Але тое, што гэтыя зрухі ёсьць, гэта ўжо добра. Дай Божа, каб былі і наступныя крокі, і рэгістравалі любыя грамадзкія арганізацыі, якія ў рамках закону дзейнічаюць“.
“У першую чаргу маецца на ўвазе паляпшэньне дачыненьняў з Захадам, дыялёг і г.д., і г.д. Я лічу, што тут уплыў, безумоўна, Макея — новага кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Але, на маю думку, гэта невялікая саступка. Ці будзе ў нас адной грамадзкай арганізацыяй больш, ці менш, гэта абсалютна ніякага надвор’я не робіць”.
А вось Аляксей Кавалец спадзяецца, што ў новым статусе Рух будзе дзейнічаць больш эфэктыўна. Галоўнае, каб улады гэтаму не перашкаджалі, падкрэсьлівае ён:
“Самае галоўнае, каб прымяненьне заканадаўства было ў рамках дзейнага заканадаўства, нават гэтай Канстытуцыі. Каб зарэгістраваную арганізацыю не лупілі, не перасьледавалі, а дазвалялі ёй дзейнічаць. Вось у нашым пасьведчаньні запісана — праваабарончая, асьветніцкая арганізацыя. Гэта значыць, што мы можам з асьветніцтвам выступаць, каб нам давалі залі, каб была магчымасьць зь людзьмі размаўляць. Вось гэта — важнае!”
Уладзімер Роўда адзначае, штоапазыцыя павінна замацоўваць першыя зьмены:
“Калі ў дэмакратычных сілаў ня будзе моцы ў сваёй краіне, і яны будуць спадзявацца толькі на тое, што Захад прымусіць Лукашэнку на пэўныя саступкі, то „посьпехі“ будуць тыя ж самыя як цяпер. Тут трэба працаваць больш актыўна з насельніцтвам, уздымаць вострыя праблемы, якіх цяпер хапае. Найперш — эканамічныя. І тады ўжо трэба ціснуць гэты рэжым і з Захаду, і адсюль. І апазыцыя, калі яна будзе спадзявацца толькі на Захад, дык яна прайграе ў чарговы раз”.
Рашэньне аб стварэньні грамадзкай арганізацыі “Рух “За свабоду” упершыню было прынятае яшчэ ў траўні мінулага году. Пасьля гэтага прайшлі яшчэ тры ўстаноўчыя канфэрэнцыі. І кожны раз Міністэрства юстыцыі адмаўляла руху ў рэгістрацыі. І толькі з чацьвёртай спробы (23 кастрычніка 2008 году ў Магілёве адбылася канфэрэнцыя) Мінюст пагадзіўся на рэгістрацыю.
Старшынём руху абраны Аляксандар Мілінкевіч, яго намесьнікамі сталі Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч.
Аляксей Кавалец зьяўляецца адным з заснавальнікаў Руху, пачынаючы ад самага першага ўстаноўчага сходу. Менавіта ён сёньня атрымліваў афіцыйнае пасьведчаньне аб рэгістрацыі ў Мінюсце:
“Мой камэнтар просты. І настрой мой добры. Таму, што гэта якраз зрухі. Можа, яны дэкаратыўныя, муляжныя? Таму пабачым, як улады дазволяць нашу дзейнасьць далей, ужо як зарэгістраванай арганізацыі.
Але тое, што гэтыя зрухі ёсьць, гэта ўжо добра. Дай Божа, каб былі і наступныя крокі, і рэгістравалі любыя грамадзкія арганізацыі, якія ў рамках закону дзейнічаюць“.
Палітоляг, выкладчык Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Роўда лічыць, што афіцыйнае прызнаньне “Руху “За свабоду” кладзецца ў тыя паводзіны, якія цяпер дэманструе беларускае кіраўніцтва:
“У першую чаргу маецца на ўвазе паляпшэньне дачыненьняў з Захадам, дыялёг і г.д., і г.д. Я лічу, што тут уплыў, безумоўна, Макея — новага кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Але, на маю думку, гэта невялікая саступка. Ці будзе ў нас адной грамадзкай арганізацыяй больш, ці менш, гэта абсалютна ніякага надвор’я не робіць”.
А вось Аляксей Кавалец спадзяецца, што ў новым статусе Рух будзе дзейнічаць больш эфэктыўна. Галоўнае, каб улады гэтаму не перашкаджалі, падкрэсьлівае ён:
“Самае галоўнае, каб прымяненьне заканадаўства было ў рамках дзейнага заканадаўства, нават гэтай Канстытуцыі. Каб зарэгістраваную арганізацыю не лупілі, не перасьледавалі, а дазвалялі ёй дзейнічаць. Вось у нашым пасьведчаньні запісана — праваабарончая, асьветніцкая арганізацыя. Гэта значыць, што мы можам з асьветніцтвам выступаць, каб нам давалі залі, каб была магчымасьць зь людзьмі размаўляць. Вось гэта — важнае!”
Уладзімер Роўда адзначае, што
Апазыцыя, калі яна будзе спадзявацца толькі на Захад, прайграе ў чарговы раз