Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа супраць журналіста С. Панамарова адноўленая


Алесь Дашчынскі, Менск Адноўлена крымінальная справа супраць рэдактара незалежнага выданьня "Бойкий Клецк" Сяргея Панамарова. Яго вінавацяць у паклёпе на загадчыцу Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлю Семашкевіч.

26 лістапада Сяргей Панамароў быў выкліканы на допыт у сувязі з тым, што сьледзтва па справе адноўлена. Нагадаем, лінгвістычная экспэртыза не пацьвердзіла факт паклёпу ў публікацыях Панамарова, і пастановай ад 7 чэрвеня 2007 года крымінальная справа была спыненая ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства. Аднак потым гэтая пастанова была адменена пракурорам Клецкага раёну нібыта ў сувязі з непаўнатой праведзенага сьледзтва, а ў верасьні пасьля правядзеньня дадатковых дзеяньняў спыненая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG