Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Халіп: “Тут прысутнічае эўрапейская Беларусь”


Уладзімер Халіп
Уладзімер Халіп
Чытацкімі ўражаньнямі ад новай кнігі “Бібліятэкі Свабоды” “Мой шыбалет”, якую напісаў дыплямат і навуковец Пётра Садоўскі, дзеліцца кінасцэнарыст Уладзімер Халіп.

“Мне ў гэтую восень пашанцавала — я прачытаў адну за адной дзьве кнігі ўспамінаў. Першая была Гюнтэра Граса “Цыбуліна памяці”, і другая — кніга ўспамінаў Пётры Садоўскага “Мой шыбалет”. Хаця гэта абсалютна розныя кнігі, напісаныя адна — вядомым пісьменьнікам, ляўрэатам Нобэлеўскае прэміі, а другая — філёлягам і вядомым палітыкам, але паміж гэтымі кнігамі ёсьць вялікае падабенства. Гэта дзьве кнігі, напісаныя эўрапейцамі.

Гэта ўжо людзі, якія стаяць крыху вышэй за звычайных мэмуарыстаў, якія маглі б пісаць пра нейкія падзеі свайго жыцьця, пра тое, што адбывалася ў жыцьці іх краін. Гэтыя людзі выходзяць на такі ўзровень шчырасьці (я маю на ўвазе не інтымную шчырасьць, а даверлівасьць да чытача), што ў гэтых кнігах няма ніякай спробы нешта такое палепшыць, што тычыцца асобы аўтара, ці нешта падаць у больш выгодным сьвятле. Ідзе такая шчырая, на біблейскім узроўні, размова з чытачом. Менавіта такім творам мне падаюцца ўспаміны Пётры Садоўскага.

Мы бачым палітыка, мы бачым філёляга, мы бачым чалавека, які пражыў вельмі цікавае жыцьцё, мы бачым яго дзяцінства, яго звычайныя і незвычайныя прыгоды ў гэтым сьвеце, але разам з тым тут прысутнічае ў якасьці дзейнай асобы эўрапейская краіна Беларусь. І вось гэта, мне здаецца, самае цікавае ва ўспамінах Пётры Садоўскага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG